10.08.2018 / 09:27

Пасля матча «Дынама» — «Зеніт» міліцыя затрымала 14 расейскіх фанатаў і 2 беларусаў 12

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 14 грамадзян Расіі падчас футбольнага матчу 9 жніўня паміж ФК «Дынама-Мінск» і ФК «Зеніт» (Санкт-Пецярбург). Пра гэта паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.

«Падчас правядзення матча на тэрыторыі стадыёна і прылеглай тэрыторыі затрымана 16 грамадзян: двое грамадзян Беларусі і 14 грамадзян Расіі. У дачыненні да ўсіх іх было складзена 16 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях», — адзначылі ў мінскай міліцыі.

11 пратаколаў складзеныя за дробнае хуліганства, яшчэ 5 — за распіццё спіртных напояў.

На матчы прысутнічала 21 тысяча гледачоў, у тым ліку 2300 фанатаў «Зеніта».

9 жніўня футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

16
Алесь / Адказаць
10.08.2018 / 09:52
А почему если граждане Беларуси, то фанаты Динамо? Думаю, могут быть как просто зрители, кого было тысяч 10, или даже за Зенит топили.
1
Рэжу на трасянцы / Адказаць
10.08.2018 / 09:57
I гэта яны называюць дробным фулiганствам? А чаму не убачылi иасавыя беспарадкi?
0
АЛИСТЕР / Адказаць
10.08.2018 / 10:06
ха-ха-ха-ха... аж 11 протоколов... 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру