10.08.2018 / 11:42

Брэнд, які стварае правакацыйныя плашчы з надпісам «Арыштуй мяне», выпусціў да іх кеды. У партнёрах — зноў Лідская фабрыка як вам? 3

Брэнд адзення Сeremony выпускае мужчынскія камбінезоны, плашчы і піжамы. У апошняй калекцыі на плашчах з'явіўся вялікі англамоўны надпіс «Арыштуй мяне». Стваральнікі беларуска-японскай калабарацыі тлумачылі гэты заклік жаданнем звярнуць увагу на праблемы і не пераставаць мысліць крытычна.

Цяпер у іх правакацыйную калекцыю дадаліся і кеды, зробленыя ў супрацоўніцтве з Лідскай абутковай фабрыкай. 

Першыя 50 пар ужо даўно разышліся, цяпер адкрытая замова на другую партыю.

У адрозненне ад класічнай мадэлі, на кедах ад Сeremony заднікі і бакавыя палоскі зробленыя з святлоадбівальнага матэрыялу, крыху палепшаная якасць замшы, цалкам перапрацаваныя ўнутраныя часткі, адтуліны для шнуркоў акантаваныя металам і інш.

«Без падтрымкі і досведу супрацоўнікаў і кіраўнікоў Лідскай фабрыкі мы б не дамагліся такога выніку. Фабрыка падышла да рэалізацыі сумеснага праекта вельмі адказна: яны пагадзіліся на супрацоўніцтва, нягледзячы на дробныя па мерках іх вытворчасці аб'ёмы. Выніковы прадукт — свежы, моладзевы погляд на класічную мадэль кедаў», — распавёў «НН» дызайнер Роберт Варанецкі.

Каштуе такая пара 65 рублёў.

Чытайце таксама:

Беларусы стаяць у чэргах па модныя лідскія кеды, але фабрыка адгрузіла ў 5 разоў менш абутку, чым трэба было

nn.by

2
кронан / Адказаць
10.08.2018 / 12:21
Ну вось у гісторыі з LSTR зараз усё стала зразумелым. Відаць адкуль адкацік зайшоў на абутковую фабрыку.
0
Беларус / Адказаць
10.08.2018 / 13:00
Выходит причина конфликта с LSTR всё-таки не в объёме партии, а банальном беларусофобстве рукамиволидетеля фабрики?
0
Столбняк от слова остолбенеть / Адказаць
10.08.2018 / 14:11
Ну вот пожалуйста новые идеи.
Красиво и практUчно.  Лоббируйте законопроект о наделении,двух полосок Лидских кед, социально-периферийным  статусом - "роадстэпнонфликер".
Госзакуп в количестве как минимум две пары на деревню (по кол-ву участковых) -  гарантирован.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру