10.08.2018 / 11:50

Журналіста РТР забілі падчас палітычнай спрэчкі? 10

У Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) затрымалі падазраванага ў забойстве журналіста Дзяніса Суворава. Магчыма, яго забілі з-за палітычнай спрэчкі, піша навінны Тэлеграм-канал mash.

Версія следства пакуль такая. Раніцай 22 ліпеня 2018 года Дзяніс вяртаўся з вечарынкі разам са знаёмым блогерам Дзмітрыем Панкратавым. Па дарозе яны зайшлі па шаурму і пачалі гаварыць пра палітыку. Сувораў працуе на ВГТРК і падтрымлівае паліткурс канала, а Панкратаў — за Навальнага. Разгарэлася спрэчка.

На думку следчых, падчас спрэчкі Панкратаў узяў цагліну і ўдарыў Суворава па галаве. Журналіст адразу ўпаў, а Панкратаў уцёк. Яго затрымалі толькі нядаўна — увесь гэты час ён хаваўся ад следства.

10
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
10.08.2018 / 12:19
Почему то - ничколечко  не жалко !... Каждый нормальный человек - за Навального и за лучшую жизнь России ...
0
Пятрок / Адказаць
10.08.2018 / 13:13
Вечарына ўдалась.
0
радашковец / Адказаць
10.08.2018 / 13:16
Мясцовым жукам,павукам,пеўням,баюнам,брахунам.....гэта не пагражае.Яны толькі з-за вугла і ў запісе ананіра (ой!) аналізаваць могуць
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру