10.08.2018 / 12:05

«Коржыч гаварыў, што баіцца памерці». Што яго саслужыўцы расказваюць пра службу ў Печах 18

На працэсе ў справе аб сьмерці салдата пачаўся допыт саслужыўцаў. Усе яны прызнаныя пацярпелымі, у залі прысутнічаюць 22 чалавекі, яшчэ каля дзясятка салдат у суд не прыйшлі. Радыё «Свабода» цытуе фрагмэнты зь іхнага допыту пракурорам, а таксама ўрыўкі паказаньняў, дадзеных падчас сьледзтва.

Пацярпелы Андрэй Сівуха: «Я атрымліваў па шыі.

На пастраеньні гэта здарылася, за тое, што меў неакуратную прычоску. Два ўдары было. Больш не прыгадаю нічога. Яшчэ аднойчы ўначы нас паднялі сяржанты і загадалі надзець супрацьгазы, а пасьля адціскацца ад падлогі. Ня памятаю, як доўга мы адціскаліся. Мне падабалася гэта, я нармальна ўспрымаў, нармальна паставіўся. Грошай сяржантам я не даваў, прадукты ім не набываў. Свайго сяржанта Скуратовіча характарызую станоўча».

Пацярпелы таксама сказаў, што пра Коржыча ведае мала і блізкіх стасункаў зь ім не падтрымліваў.

Згодна з матэрыяламі сьледзтва, на допыце ў Сьледчым камітэце Сівуха расказваў, што Коржыч аддаў свой тэлефон сяржанту Бараноўскаму і той ім карыстаўся. Таксама, паводле Сівухі, «сяржант Бараноўскі практычна кожны дзень наносіў удары салдатам нагой, прымушаў адціскацца ад падлогі ў супрацьгазах».

У паказаньнях Сівухі, дадзеных падчас сьледзтва, таксама ёсьць згадкі аб практыцы выкупу магчымасьці карыстацца мабільнымі тэлефонамі за 20-40 рублёў. Акрамя гэтага, Сівуха расказваў сьледчым пра чуткі, згодна зь якімі Аляксандар Коржыч плаціў сяржантам за тое, што яго вызвалялі ад цяжкой гаспадарчай працы і страявой падрыхтоўкі.

Пацярпелы Кірыл Штык: «Падчас службы я меў магчымасьць карыстацца тэлефонам

у будныя дні, хоць дазволена было толькі раз на тыдзень у выходныя. Мы ўтрох карысталіся адным тэлефонам. Скінуліся з саслужыўцамі па 10 рублёў, і сяржант Бараноўскі дазволіў нам званіць. Сам я грошы яму не даваў. Колькі такіх выпадкаў было за час службы, я ня ведаю. Ня памятаю.

Быў адзін выпадак, калі сяржант Скуратовіч прымусіў мяне ўпасьці на падлогу, даў каманду «ва ўпор лежачы». Гэта здарылася пасьля таго, як я дапусьціў парушэньне. Таксама пацьвярджаю выпадак з супрацьгазамі і адцісканьнямі.

Пасьля адбою сяржант Бараноўскі даў каманду «Газы!», мы надзелі супрацьгазы і пасьля каманды пачалі адціскацца.

Ці рабіў гэта Коржыч, я ня ведаю, сам ня бачыў. Адціскаліся мы прыкладна 15-20 разоў. Сяржант Бараноўскі лічыў. Я ня ведаю, навошта гэта ўсё было зроблена. Магчыма, нехта размаўляў пасьля адбою, шумеў. Пасьля яшчэ быў такі ж выпадак. Прычынай стала тое, што мы не памылі адтуліны ў прыбіральні — «ачкі».

Як я паставіўся да гэтага? Я нават ня ведаю. Думаю, такія рэчы недапушчальныя. Фізычна не было цяжка асабіста для мяне. Калі ты ідзеш у армію і ня можаш адціснуцца 30 разоў, то што гэта? Магчыма, некаму было.

Быў адзін выпадак, што некаму стала дрэнна. Дакладна ня памятаю.

Што магу сказаць пра сяржантаў? Нармальныя. Праводзілі нам заняткі, дапамагалі, падбадзёрвалі на палігоне. Сяржант Бараноўскі мне аднойчы дапамог, паклаў грошы на тэлефон.

Пра стаўленьне сяржантаў да Коржыча не магу нічога сказаць, акрамя таго выпадку, калі Вяжэвіч загнаў Коржыча ў яму і шпурляў у яго рыдлёўкі. 4-5 рыдлёвак кінуў, так.

З Коржычам пра стан яго здароўя я не размаўляў. Адзін раз толькі ён мне сказаў, што баіцца за сваё жыцьцё, калі сядае ў танк. Ён сказаў: «Я баюся, што памру. Калі сядаю ў танк». Ня ведаю, чаму Коржыч так сябе адчуваў. Апошні раз жывым я яго бачыў перад тым, як Коржыча адправілі ў мэдроту».

Пацярпелы Кірыл Штык таксама расказаў, што ў яго не забіралі прадукты зь перадач. Не сутыкаўся ён і з вымаганьнем прадуктаў і цыгарэт узамен за магчымасьць наведваць разьмешчаную на тэрыторыі часткі краму. З Аляксандрам Коржычам сяброўскіх адносінаў ня меў, нічога дрэннага пра яго сказаць ня можа.

Сяржантаў Бараноўскага, Скуратовіча і Вяжэвіча абвінавачваюць у вымаганьні і злоўжываньні ўладай, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы ў выглядзе самагубства падначаленага Аляксандра Коржыча. Усе яны прызнаюць віну часткова.

Справу аб трагічнай гібелі салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча расьсьледавалі каля 9 месяцаў, яна знаходзілася на асабістым кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Да працэсу расьсьледаваньня ў якасьці выключэньня была дапушчаная маці нябожчыка Сьвятлана Коржыч.

No media source currently available

0:000:01:580:00

У выніку сьледзтва прыйшло да высновы, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе, абвінавачаньні прад’яўленыя больш як 15 асобам. Пры гэтым сам СК раней паведамляў, што цела знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і нацягнутай на галаву майкай — як гэта спалучаецца з вэрсіяй пра самагубства, маці не патлумачылі. Сьвятлана Коржыч катэгарычна ня згодная з высновамі сьледзтва. На думку жанчыны, яе сына забілі, а прычынай гэтага стала нежаданьне Коржыча плаціць таварышам па службе грошы.

2
Пилот Самолётов / Адказаць
10.08.2018 / 12:18
У потерпевших начали появляться признаки стокгольмского синдрома?
1
Справедливый / Адказаць
10.08.2018 / 12:19
Хорошо поработали со свидетелями. Странно, что они не говорят, что сержанты им послежний кусок отдавали.
4
L. / Адказаць
10.08.2018 / 12:41
Эх.жаль дурачков.но есть и иной суд.Там все ответят: и недосвидетели и убийцы!Матери сил!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру