10.08.2018 / 13:37

У Мінску маршрутка ўрэзалася ў слуп, ёсць пацярпелыя 4

Два чалавекі пацярпелі ў аварыі, якая адбылася днём 10 жніўня ў сталіцы, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Mercedes-Benz (маршрутнае таксі) ехаў па вуліцы Свярдлова з боку вуліцы Аранскай у трэцяй паласе. Каля скрыжавання з вуліцай Бабруйскай ён рэзка пераехаў у другую паласу, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

0
Пассажир / Адказаць
10.08.2018 / 14:00
Мда.... 5 лет назад тоже попала в аварию, когда ехала этим маршрутом. Перелом и 6 месяцев реабилитации. У меня нет слов!
0
Патомак касінера / Адказаць
10.08.2018 / 14:15
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
1
Лях / Адказаць
10.08.2018 / 15:54
Такое пачуцце, што на маршрутках працуюць кiроуцы неадэкваты
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру