10.08.2018 / 13:50

Мінадукацыі: У новых школьных падручніках будзе болей заданняў з беларускім кантэкстам 9

Колькасць заданняў і практыкаванняў з беларускім кантэкстам у абноўленых падручніках для сярэдняй школы павялічыцца. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Валянціна Гінчук, перадае БелТА.

У сувязі з укараненнем у 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі новай праграмы для 4-га і 8-га класаў падрыхтаваныя 44 падручнікі. «У падручніках з'явіцца больш практыкаванняў і заданняў з беларускім кантэкстам, гэта значыць у тэкстах выкарыстоўваецца інфармацыя пра славутасці Беларусі, аб яе спартовых і эканамічных дасягненнях, што мае важнае значэнне як у адукацыйным, так і выхаваўчым сэнсе», — адзначыла Валянціна Гінчук.

0
Andrej / Адказаць
10.08.2018 / 14:00
Ужо бачу задачкі па матэматыцы, дзе трэба падлічыць колькасць людзей, закінутых у аўтазакі
0
Мік-Цвік / Адказаць
10.08.2018 / 14:37
Да гэтага даўно пара было прыйсці-няма напаўнення нацыянальнага ў будзь якой сферы-няма краіны!
0
Леся / Адказаць
10.08.2018 / 15:15
Опять про озера Межужол и Медзозол?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру