У красавіку 31-гадовая жанчына зарэгістравала таварыства з абмежаванай адказнасцю па аказанні паслуг у сферы адпачынку. Да чэрвеня, як паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама, ў яе назбіраліся даўгі асабістага плана, і дзяўчына вырашыла скарыстацца сродкамі кліентаў, якія ўклалі грошы ў пуцёўкі.

Узятыя з касы 25 тысяч рублёў яна хацела кампенсаваць, зрабіўшы некалькі ставак на тэніс. Прагнозы, на яе жаль, не спраўдзіліся, сродкаў кампенсаваць чарговы фінансавы прабел не аказалася, а ў міліцыю пачалі звяртацца незадаволеныя кліенты. На руках у іх былі выдадзеныя турфірмай дакументы, але запланаваны адпачынак так і не адбыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0