11.11.2008 / 12:17

Лукашэнка падпісаў указ аб прыватызацыі некаторых УП 1

У Беларусі вызначаны пералік рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы прыналежныя Рэспубліцы Беларусь акцыі не будуць падлягаць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі і абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць».

Адпаведны Указ № 605 «Аб некаторых пытаннях прыватызацыі рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў» Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада.

У пералік увайшлі найбольш эканамічна значныя для рэспублікі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі, Дзяржаўнага ваенна‑прамысловага камітэта, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, уключаныя ў план прыватызацыі на 2008‑2010 гады.

Пры гэтым меры эканамічнага стымулявання рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, уключаных у пералік, захоўваюць сваё дзеянне ў адносінах да адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі гэтых прадпрыемстваў.

Рэалізацыя палажэнняў Указа будзе садзейнічаць прыцягненню буйных інвестыцый у ствараемыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

president.gov.by

0
Уважлівая чытачка / Адказаць
11.11.2008 / 23:41
Рэд. Дзякуй, паправілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру