10.08.2018 / 14:58

Маці Коржыча: Саша выцягнуў з пятлі салдата, які хацеў павесіцца ў Печах. Мінабароны: Не было такога! 8

Святлана Мікалаеўна, маці загінулага Аляксандра Коржыча, выступіла 9 жніўня на судзе над трыма сяржантамі з Печаў.

У сваіх паказаннях яна ўзгадала некалькі гісторый, якія нібыта расказваў ёй сын. Так, напрыклад, некаторых салдат у Печах перад сном прымушалі адзяваць ашыйнік з іголкамі знутры, узгадала Святлана Мікалаеўна аповеды сына.

Таксама сын распавёў ёй, як выратаваў салдата-самагубцу, расказала Святлана Коржыч. Саша казаў, што падчас прахаджэння курсу маладога байца прачнуўся і ўбачыў хлопца ў пятлі. Коржыч падхапіў салдата, паклікаў іншых хлопцаў, самагубцу выратавалі.

Праўда, далейшы лёс таго хлопца невядомы. Святлана Коржыч запэўнівае, што гісторыя праўдзівая, да яе нават нібыта прыходзіла маці таго выратаванага салдата з падзякамі.

Аднак Мінабароны катэгарычна адказвае: такой гісторыі не было, гэта выдумка.

«Як адзначалася яшчэ падчас прэс-канферэнцыі, якая праводзіцца сумесна Следчым камітэтам і Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь у красавіку 2018 года, гэтая інфармацыя не знайшла свайго пацверджання. Калі б падобная спроба суіцыду мела месца, такі вайсковец канечне даваў бы паказанні падчас працэсу», — паведамляе сайт Міністэрства абароны.

А прэс-сакратар міністэрства Уладзімір Макараў адказаў на пытанне пра выратаванага самагубцу так: «Няма такога хлопца і не было ніколі!»

УШ

2
Дзядька / Адказаць
10.08.2018 / 15:03
I нiякiх Коржычэй тоже не было! Усе фальшыука з Польшчы
0
Коля / Адказаць
10.08.2018 / 15:24
На наши налоги живет и процветает министерство обороны. Войны нет. Потери есть. Пора менять лысого. Не справляется. Один вред.
1
Шляхціц размазня / Адказаць
10.08.2018 / 15:27
Да, не было?! І Коржыч сам сабе майку на шыбеніцу пайшоў, а потым ногі завязаў і майку паверх пятлі.... Ехаў казачнік бай... Мінабароны, вас судзіць за хлусню, усіх!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру