10.08.2018 / 15:37

Мост на МКАД закрыюць для руху цалкам, рамонт зацягваецца да 7 лістапада 5

Рух па мосце на МКАД у раёне Лошыцы, які прасеў, плануецца закрыць у абодвух кірунках, паведаміў БелТА галоўны інжынер ГП «Гардарбуд» Ігар Андрэйчык.

Пра схему аб'езду ўчастка грамадзян праінфармуе ДАІ.

«Спачатку меркавалася, што мост зачыніцца з 11 жніўня, але інфармацыя яшчэ ўдакладняецца. Канчатковае рашэнне пра час пачатку работ не прынята», - адзначыў Ігар Андрэйчык.

Аварыйны мост будзе зачынены да 7 лістапада, хоць раней паведамлялася пра сканчэнне работ 1 кастрычніка.

«Дадатковае абследаванне паказала неабходнасць мяняць ўсе 28 бэлек, што павялічвае тэрміны рамонту», - паведаміў галоўны інжынер «Гардарбуду».

0
Аматар абсэнту / Адказаць
10.08.2018 / 16:00
І тут "да 7 лістапада". "ЖЭСТАЧАЙШЭ іменем рэвалюцыыыі" ))
0
Цынік / Адказаць
10.08.2018 / 16:07
Як жа ....дасталі сваімі камуністычнымі датамі! Лепш бы будавалі надзейней...
0
Имя / Адказаць
10.08.2018 / 16:44
Ахахаха, Россия уже и от нефти отключила, и от кредитов, и варварски работают. Но все равно к 7 ноября.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру