Галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну вызвалілі 10 жніўня пасьля допыту ў Сьледчым камітэце, паведамляе «Радыё Свабода».
На 30 хвілін раней на волю выйшаў журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, перад гэтым яго таксама дапыталі ў СК.
Журналістку затрымалі 9 жніўня па справе аб «несанкцыянаваным доступе» да платнай падпіскі БелТА. Пазьней у гэты ж дзень Сьледчы камітэт заявіў аб вызваленьні рэдактарак Tut.by і «іншых асоб» затрыманых па гэтай справе.