10.08.2018 / 17:57

Лукашэнка баіцца, што «Гомсельмаш» ператворыцца ў завод «па вытворчасці шасцярэнек» 26

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца прадаваць «Гомсельмаш» замежнаму інвестару, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, казахстанскія партнёры гатовыя працаваць з «Гомсельмашам» і ўвайсці ў капітал прадпрыемства.

«Але скажу шчыра: я не збіраюся «Гомсельмаш» прадаваць, я не хачу яго прыватызаваць. Калі Казахстан хоча атрымаць тут нейкую долю акцый, мы не супраць. Так Казахстан і не прэтэндуе на тое, каб кіраваць гэтым прадпрыемствам і атрымаць кантрольны пакет», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Кантрольны пакет акцый прадаваць я не гатовы, і наўрад ці ў маё прэзідэнцтва гэта здарыцца. Прадпрыемства гэта дзяржаўнае, і кантроль павінен застацца дзяржаўным», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае, да чаго можа прывесці падобнае прыватызацыя.

«Растсельмаш даўно прапаноўвае — давайце прыватызаваць, мы гатовыя купіць. Але я не хачу, каб гэты завод ператварыўся ў завод па вытворчасці шасцярэнек».

4
радашковец / Адказаць
10.08.2018 / 18:10
Усе беларускія "машы" ўжо даўно нічога не выпускаюць,акрамя металалому.А завод па вытворчасці шасцяронак - бачны прагрэс у айці-краіне
0
Усмехнуло / Адказаць
10.08.2018 / 18:14
Саш, продать придётся по любому.
Вопрос только цены и в чьих интересах. Если в интересах страны, то покупатель на Западе, не подставной с кипрского офшора, а легальный, проверенный временем и с мировым именем. Тогда можно и за один доллар продать.
 Но, все видят, что ты делаешь 24 года, для тебя интересы личные ( которые ты маскируешь под интересы страны) намного важнее, значит ГомСельМаш будет, недолго, выпускать шестерёнки для Ростсельмаша или вообще станет колом вымыв производственные фонды.
 Кстати, советую вспомнить "модернизацию" цементной отрасли, древообработки, вагоностроения, бел. жд. и много другого, вплоть до постройки Российской АЭС , в Островецком районе, в интересах России.
 Так же закончит и ГомСельМаш....
6
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
10.08.2018 / 18:35
" Я не собираюсь ,.....   я не хочу " . Так держать ! Чувствуется рука хозяина !
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру