10.08.2018 / 18:09

Прадзюсара Віталя Новікава вызвалілі ў зале суда

З залы суда Фрунзенскага раёна выйшаў на свабоду прадзюсар, музыкант, акцёр і бізнэсмен Віталь Новікаў. Пра гэта ў сваім фэйсбуке паведаміў бізнэсмен Уладлен Вяліцкі.

Фота: facebook.com/vladlen.velitskiy.

У судзе Фрунзенскага раёна адмовіліся агучыць прысуд па тэлефоне. Атрымаць каментар у Новікава пакуль не ўдалося. «Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў без канфіскацыі. Ён утрымліваўся пад вартай амаль такі ж тэрмін», — сказаў яго знаёмы.

Пра затрыманне шоўмена стала вядома ў красавіку 2016 года.

Следчыя сцвярджалі, што Новікаў дапамагаў прадпрыемствам незаконна ўхіляцца ад выплаты падаткаў.

Віталь Новікаў нарадзіўся 21 верасня 1959 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (рэжысура тэатра). Працаваў у Мінскім ТЮГу, тэатры «Малая сцэна», ансамблі «Песняры». Новікаў з'яўляецца заснавальнікам КВЗ у Беларусі, заснавальнікам тэлевізійнай творчай групы «АМіК» (Беларусь).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру