10.08.2018 / 18:56

У 23-гадовага вяскоўца згарэла хата, бо ён не ведаў, як выклікаць ратавальнікаў 5

Пажар здарыўся ў вёсцы Валодзькі Свірскага сельсавета на Мядзельшчыне 2 жніўня.

Гаспадар паведаміў ратавальнікам пра тое, што гарыць яго дом.

Калі спецыялісты апынуліся на месцы, убачылі, што гарыць не толькі дом, а яшчэ тры хлявы. Усе будынкі былі пад адным дахам.

— 23-гадовы гаспадар вельмі позна звярнуўся да ратавальнікаў, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян. — Убачыўшы пажар ва ўласным доме, ён яшчэ доўга бегаў па вёсцы і пытаўся, куды трэба тэлефанаваць.

Да таго ж, па словах мужчыны, ён паадчыняў усе вокны і дзверы. У памяшканне трапіла шмат паветра, і гарэнне ўзмацнілася.

— Гаспадару варта было, адчыніўшы дзверы і пабачыўшы пажар, хуценька зачыніць іх, — кажа Ірына.

У выніку здарэння тры хлявы згарэлі амаль цалкам. У дома згарэў і абваліўся дах, пашкоджаныя сцены, перакрыцці і маёмасць.

Прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём у нецвярозым стане.

0
ничего личного / Адказаць
10.08.2018 / 20:14
делать ему нечего было каб адчынять усе вокны и дверы...
0
держись / Адказаць
10.08.2018 / 22:18
да уж. не свезло
0
Хм. / Адказаць
10.08.2018 / 23:50
23 гады.. у нецьвярозым стане.... Дажыліся
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру