10.08.2018 / 20:16

Лукашэнка: «Зеніт» прыехаў з «распальцоўкай», а «Дынама» — малайцы 30

Лукашэнка выказаўся наконт перамогі мінскага «Дынама» над пецярбургскім «Зенітам» у Лізе Еўропы, піша БелТА.

«Яны падарылі свята ўсёй краіне. Малайцы! Яны змагаліся да канца. Мы бачылі, у якім стане гэты «Зеніт» быў. Некаторыя гульцы ўжо на карачках хадзілі», — адзначыў Лукашэнка.

«Што зрабілі ўчора мінчукі! Яны проста малайцы! Тут шапказакідальніцтвам не трэба займацца. Гэта яны гулялі не з мільянерамі, а з мільярдэрамі! Гэта — галоўны клуб «Газпрома», галоўнае дзецішча іх. Гэта па-першае. Па-другое, у іх сезон толькі пачаўся. Па-трэцяе, яны з распальцоўкай прыехалі, і, так адчуваю, недаацанілі мінчукоў. Ну і, па-чацвёртае, Бог быў на нашым баку, таму што мячы такія забівалі, што часам проста шанцавала. А шанцуе наймацнейшым», — сказаў Лукашэнка.

11
Димон / Адказаць
10.08.2018 / 20:28
Правильно Александр Григорьевич. Нам тут это путинское хулиганье не нужно. Динамо-вы лучшие.
12
Димон / Адказаць
10.08.2018 / 20:36
Президенту респект за прямоту. Давайте называть вещи своими именами. Вчера мы поставили в позу путинскую россию. И это радует.
2
Common Sense / Адказаць
10.08.2018 / 20:37
Не разумею логікі. Калі Бог быў на нашым баку дык гэта мусіць быць па-першае, а не па-чацвёртае
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру