Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені 2018 года ў параўнанні з чэрвенем 2018-га склаў 99,8%, са снежнем 2017-га - 102,8%, паведамляе Белстат.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, якія знаходзяцца пад уплывам фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2018 года склаў 100,4%, са снежнем 2017-га — 102,5%.

Дэфляцыя зафіксавана ў Беларусі ўжо ў другі раз за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0