За некалькі дзён да аднаўлення амерыканскіх санкцый супраць Ірана узброеныя сілы гэтай краіны правялі выпрабавальны пуск балістычнай ракеты класа «зямля - зямля» Fateh-110, паведамляе Fox News са спасылкай на крыніцы.

Запуск, паводле суразмоўцаў выдання, зафіксавалі амерыканскія спадарожнікі-шпіёны.

Выпрабаванне балістычнай ракеты малой далёкасці Fateh-110 супала з маштабнымі ваенна-марскімі вучэннямі іранскай рэвалюцыйнай гвардыі ў Армузскім праліве, у якіх удзельнічалі больш за 50 малых караблёў. Яны адпрацоўвалі дзеянні для таго, каб перакрыць рух па праліву з дапамогай тактыкі «Рой».

Пра вучэнні было вядома, аднак аб запуску балістычнай ракеты афіцыйных паведамленняў няма.

6 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб аднаўленні санкцый супраць Ірана. Яны будуць уводзіцца ў два этапы. На першым, які пачаўся 7 жніўня, ўводзяцца абмежаванні на гандаль іранскім золатам, графітам, алюмініем, сталлю, вугалем; на куплю урадам Ірана банкаўскіх вэксаляў ЗША і на аўтамабільны сектар.

Другі этап пачнецца 5 лістапада сёлета, санкцыі закрануць нафтавыя аперацыі Тэгерана, працы партовых аператараў, сектара энергетыкі, суднаходства і суднабудавання, а таксама здзелкі замежных фінансавых устаноў з Цэнтрабанкам дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0