Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
Ежа

Гонар павінен быць!

Адзенне з Беларусі з дастаўкай па ўсім свеце
honar.by
Фота 6 з 31
11.08.2018 / 10:20

Сям'я мінчукоў пераехала на хутар між Друяй і Браславам і вырабляе 15 гатункаў сыру паводле французскіх тэхналогій ФОТЫ 31

З малака альпійскіх коз гаспадары хутара на Браслаўшчыне вараць рыкоту, атрымліваюць халумі, шэўр і аналагі камамбэру, запячатваюць сыр у крапіву і вішнёвы попел. Яны робяць кефір на тыбецкім грыбе і марозіва з тлустых вяршкоў і хочуць, каб ежа ў беларусаў стала элементам высокай культуры, піша радыё «Свабода».

На хутары Крапачы гаспадараць Юля і Лёша. Яшчэ тры гады таму яны былі менчукамі, мелі свой бізнэс, а на выходныя зьбягалі на лецішча пад Астрашыцкі гарадок. Застацца на Браслаўшчыне пара вырашыла падчас летняй рыбалкі з бацькамі.

Дом знайшлі ў Петкунах. У 30-я гады вёска паміж Друяй і Браславам налічвала 18 двароў, цяпер жылымі засталіся два дамы.

Пры ўезьдзе жыве Леакадыя Напалеонаўна з ідэальным гародам, у глыбіні — Юля і Лёша з козамі, каровамі, коньмі, авечкамі, парсючкамі, сабакамі, курамі і качкамі. Да былога гаспадара, які трымаў пчол, прыяжджалі з усёй акругі па мёд, да новых уладальнікаў едуць па сыр і мяса.

Дом месьціцца сярод маляўнічых пагоркаў і лугоў на ўскрайку лесу ў квецені і разнатраўі. Жывёлы гадуюцца на волі, ласуюцца зёлкамі, кветкамі і кляновымі лістамі.

«Калі мы сюды прыехалі, — чухаючы гарэзьлівую казу Млечу і маладога чорнага Карбона, расказвае Юля, — зразумелі, што бессэнсоўна ўладкоўвацца на нейкую працу ў раёне. І вырашылі вырабляць экалягічную прадукцыю. Увосень прадаём мяса і птушку, круглы год робім сыры».

Хутарскому жыцьцю папярэднічалі вандроўкі па Італіі, падчас якіх Юля і Лёша каштавалі хатнія сыры, зробленыя ў рэгіёнах Бэргама, Вэнэта, на Сыцыліі. Таму калі ў Крапачах зьявілася першае малако, а рабіць тварог стала нецікава, паспрабавалі варыць сыр.

«На Браслаўшчыне вельмі папулярны мяккі і недарагі клінковы сыр, — кажа Юля. — Але станавіцца яшчэ адным месцам, дзе яго вырабляюць, мы не хацелі. І зрабілі акцэнт на элітных сырах».

Так у Юлі зьявіўся тэрмомэтар для малака, яна прагледзела на Youtube сотні відэа і навучылася працаваць з сычужным фэрмэнтам, безь якога цьвёрды сыр немагчымы.

Карова, козы, авечкі і 30 літраў малака штодзень

Аднойчы Лёша сказаў, што Юлі патрэбная кніжка «Мастацтва натуральнага сыраробства» — і ў гаспадарцы зьявілася грунтоўная праца Дэвіда Эшэра. Вядомы канадзкі сыравар упэўнены, што смачны сыр можна рабіць у любым кутку сьвету, і працуе толькі з сырым малаком.

«Яно не пастэрызуецца, ні ў якім разе ня ультрапастэрызуецца і не цярпіць ад гамагенізацыі, — тлумачыць Юля. — Яно сырое. Пажадана працаваць з сырадоем — у ім усе вітаміны і ўся карысьць».

Цяпер на хутары, калі не лічыць маладых казьлянят, восем дойных альпійскіх коз і набытая пад Урбанамі карова, якая большую частку малака пакуль аддае цяляці. Разам яны прыносяць трошкі больш за трыццаць літраў малака, якое трэба перапрацаваць сьвежым.

Пасьля ранішняй дойкі гаспадыня залівае ў малако сычужны фэрмэнт і закваску, сырнае цеста фармуе ўдзень. Пасьля вечаровай дойкі малако пакідаюць на ноч, і працу з сырам адкладаюць да раніцы.

Самыя смачныя і карысныя сыры, ёгурт і масла — зёлкавыя, калі жывёла на пашы. «Нават калі вы набываеце малочныя прадукты ў краме, глядзіце тэрмін вырабу і закупіцеся на зіму зробленым у летнія месяцы», — раіць гаспадыня.

Летам шмат малака, а зімой менш — жывёла есьць сухі корм і адпачывае.

«У гэты час яе варта падкарміць, даць вітаміны, мікраэлемэнты», — кажа Юля, якой заўсёды хацелася стаць вэтэрынарам. Каб малако было максымальна карысным, нават летам жывёлам на хутары прапануюць лізунец — прасаваную соль з магніем, сэленам ды іншымі мінэраламі.

Сырнаму цесту надаюць форму, пакідаюць на пяць гадзін пры пакаёвай тэмпэратуры, пасьля чаго кладуць пад прэс. Лёша зрабіў яго з грушы і аздобіў надпісам «Крапачы» — сугучны «крумкачам» наватвор выпадкова зьявіўся падчас сваркі і хутка прыжыўся ў назьве хутара.

«Чым вышэйшы сыр, тым больш часу трэба, каб ён пасьпеў», — тлумачыць Юля, паказваючы сыры рознай вышыні.

Халумі зь мятай Юля гатуе паводле грэцкага рэцэпту

Халумі зь мятай Юля гатуе паводле грэцкага рэцэпту. Водар духмяных зёлак асабліва раскрываецца, калі гэты сыр, які традыцыйна рабілі з казінага ці авечага малака, есьці гарачым. Гаспадары прапануюць падсмажыць халумі на патэльні і ў праснаку з памідорамі, часнаком і кропам — проста на вугольлі, ён не расьцячэцца нават ад жару вогнішча.

Запечаны сыр — частая страва ў Крапачах. Новыя гатункі сыру Юля каштуе першай, і ўсё, што не атрымалася, апрацоўваецца тэрмічна — запякаецца ў праснаках ці проста на алеі.

«Гэты сыр ужо апушыўся, на ім зьявілася першая цьвіль, — Юля дае нам магчымасьць адчуць спэцыфічны водар, знаёмы аматарам францускіх сыроў. — Ён сьпее ўжо каля месяца. Сыр досыць салёны, і на ім кропелькамі пачынае праступаць вада, таму Юля кладзе побач крышталікі солі, каб тая ўцягвала лішнюю вільгаць. — Рэцэптурна гэта камамбэр. Але, вядома, я не магу яго так назваць, бо камамбэр, як і каньяк, — толькі ў Францыі. Гэта наш сыр зь цьвільлю».

Юля прызнаецца, што ёй больш даспадобы смак сырнай цьвілі — прыкметы высакароднасьці прадукту, і казіных сыроў — як у шмат якіх рэгіёнах Францыі і Італіі.

Казінае малако больш карыснае і лагоднае за каровіна. Яго можна піць тым, хто мае алергію на ляктозу — цяпер гэта нярэдкая праблема ў дзяцей. Малако казы дапамагае пры язвах, вострым і хранічным гастрыце.

Сыр у вішнёвым попеле — яшчэ адзін гатунак зь цьвільлю, толькі сьветла-блакітнай.

«У старажытнай Грэцыі і Рыме сыр запячатвалі ў попел, каб ён не псаваўся, — паглыбляецца ў гісторыю Юля. — Нездарма яго любілі вандроўнікі, якія ў падарожжах несьлі сыр у палатняных торбах».

Пакладзены ў попел сыр добра сохне — і праз два тыдні яго ўжо можна есьці. Але, як і большасьць высакародных сыроў, гэты толькі выйграе ад вытрымкі — набывае больш сухасьці і пармэзаністасьці.

«Ідэальна, калі ён аж рыпіць на зубах, — удакладняе Юля і раз на тыдзень абсыпае сыр сьвежым попелам. — Перад ужываньнем попел счышчаецца, але чорная корка застаецца».

Дарэчы, гэта адзіны гатунак сыру, на які не сядаюць мухі.

Запячатваем сыр у крапіву, лісце парэчак і вішнёвы попел

«Учора мы адкрывалі сыр, запячатаны ў крапіву, — Юля прыносіць чарговы гатунак сыру, які пахне камамбэрам. Крапіва добра ўплывае на сыр, забіраючы лішнюю вільгаць. Звонку ён падсушваецца, а знутры падплаўляецца, і цьвіль у ім сухая. Такім чынам, сыр ня трэба праветрываць, усё робіць крапіва, якую таксама можна есьці. — На жаль, у Беларусі няма практыкі ўжываньня крапівы ў сырнай вытворчасьці, як гэта робяць у Англіі, Францыі і Галяндыі. Расьліна зусім не экзатычная, наша, і прыгожыя маладыя лісточкі для сыру можна знайсьці зь вясны й да восені».

Юля любіць дадаваць у сыр мясцовыя зёлкі і спэцыі са свайго гароду.

Летам у цяпліцы, а зімою ў доме расьце культурны тым’ян, у гародзе — кроп, пятрушка, размарын, маяран, базылік, мята, рукала. У падлесак Юля ходзіць па мацярдушку, а на пясчаным пагорку за хатай расьце дзікі чабор: кветкі ідуць на гарбату, а лісьце — у сыр. Да сьвежага сыру пасуе сьвежая зеляніна. Калі яго вытрымліваць, зёлкі трэба сушыць, бо ад вільгаці з расьлін можа пайсьці цьвіль — ужо невысакародная.

Кёр-дэ-Шэўр, што ў перакладзе з францускай азначае малады казіны сыр, добра пачувае сябе на лісьці беларускіх парэчак. Яно мае добры водар і, як крапіва, забірае ад сыру лішнюю вільгаць.

«Яго можна есьці і цяпер, — тлумачыць Юля. — Праз два тыдні на ім зьявіцца тонкая корка, а праз два месяцы ён цалкам зацьвярдзее».

Шарыкі шэўру нярэдка пакрываюць зёлкамі і спэцыямі — чаборам, куркумай, гарчыцай, маяранам, арэгана, альбо пакрываюць слоем чорнага ці чырвонага перцу. Такі гатунак вострага сыру з дробна пакрышаным часнаком унутры называюць белпэркноле. І захоўвацца ён можа некалькі гадоў.

У калекцыі хутаран каля пятнаццаці гатункаў сыру. Наперадзе — цікавыя экспэрымэнты паводле старых рэцэптаў — да прыкладу, сыр у гліне і бяросьце, як рабілі ў старажытных Грэцыі і Рыме.

Юля зь Лёшам вывучаюць і «Літоўскую гаспадыню», асабліва разьдзел, прысьвечаны малочным прадуктам. Акрамя простых мясцовых сыроў, аўтарка Ганна Цюндзявіцкая рабіла ў 19 стагодзьдзі на Беларусі швайцарскі сыр, сыры зь цьвільлю, а салодкі сыр падфарбоўвала суніцамі ці малінамі.

«У добрае надвор’е выношу сыры на двор падыхаць»

Каб сыр сьпеў і добра захоўваўся, яго трэба даглядаць. Раз на тыдзень пакрываць аліўкавым алеем, каб корачка раўнамерна высьпявала і не перасыхала, ачышчаць ад грыбка і мыць у сыроватцы. Раз на некалькі дзён сыры пераварочваюць, каб да іх паступала сьвежае паветра.

«У добрае надвор’е я выношу іх на двор падыхаць, а вялікія сыры перакладаю на дрэва», — кажа Юля.

Дрэва забірае вільгаць і трошкі падфарбоўвае сыр, але на смак гэта не ўплывае. Пры хаце расла зусім старая груша, і Лёша напілаваў зь яе дошчачак, на якіх удала сьпеюць Юліны сыры. Пакуль Лёша даводзіць да ладу пакінуты ранейшым гаспадаром склеп, што стане сырным сховішчам, сыры захоўваюцца ў лядоўні.

«Сыры больш за два месяцы не ляжаць, бо іх зьядаюць»

Добра адціснуты і прасолены сыр можа сьпець у склепе доўга, з кожным годам паляпшаючы смак і павышаючыся ў кошце.

«Нашыя сыры больш за два месяцы не ляжаць, бо іх зьядаюць, — паціскае плячыма Юля. — Гэта таму, што ў нас штучная вытворчасьць. Здаецца, 30 літраў малака — шмат, а гэта ўсяго 2 кіляграмы сыру».

Зрэшты, ня кожны дзень удаецца перапрацаваць усе трыццаць, бо з малака гаспадары яшчэ робяць тварог, масла, густыя вяршкі, зь якіх атрымліваецца смачнае марозіва, ёгурт, кефір на тыбэцкім грыбе, нярэдка замаўляюць і проста малако, асабліва казінае.

«Мы маглі б прадаваць больш, бо попыт ужо перавышае прапанову, але пакуль нам бракуе сыравіны», — прызнаецца Лёша.

Але ў гэтым кірунку гаспадарка паступова расьце. Неўзабаве дойнымі стануць маладыя козачкі, а зь Верхнядзьвінску гаспадары прывезьлі мініятурную джарсэйскую кароўку, якая праз пэўны час таксама стане даваць малако. Гэтую экзатычную для Беларусі пароду асабліва цэняць сыраробы — яна патрабуе няшмат ежы і дае вельмі тлустае і карыснае, асабліва для дзіцячага рацыёну, малако, зь якога атрымліваюцца смачныя сыры і масла.

«Для такога сыру патрэбныя атмасфэра і белае сухое, а не пладова-ягаднае»

Большасьць сыроў з хутару Крапачы едзе ў Менск, значную частку лёгкай салатнай фэты набываюць летам турысты. На мясцовае насельніцтва, што любіць клінковы самаробны ці недарагі крамны сыр, Юля зь Лёшам ня надта арыентуюцца.

«У рэгіёне зь нізкімі заробкамі мы выглядаем дзівакамі, — прызнаюцца яны. — Да таго ж для элітнага сыру патрэбныя атмасфэра і белае сухое, а не пладова-ягаднае».

У тым, што ежа для большасьці беларусаў — неабходнасьць, а за мяжой — культура, хутаране пераканаліся ў сваіх шматлікіх падарожжах. А таксама ў паездках па Браслаўшчыне, дзе да гэтай пары бракуе добрых кавярань, якія б раскрывалі гастранамічны патэнцыял краю.

Зь пяці літраў сыроваткі атрымаецца сто грамаў рыкоты

«Давайце разам зробім рыкоту», — каб мы больш даведаліся аб працы сыравараў, прапануе гаспадыня.

Зь вечара ад сыру ў Юлі засталася сыроватка. У ёй амаль няма тлушчу, затое багата кальцыю і бялку. Рыкоту карысна есьці дзецям, яна ўмацоўвае косткі і суставы. Гэты гатунак мяккага сыру можна рабіць пасьля сычужнага фэрмэнту — ён надае рыкоце саладкавы смак. Калі малако ідзе на тварог, сыроватка кіслая, і рыкоты ня зробіш.

Сыроватка амаль закіпела, і мы зьбіраемся вакол пліты, каб уважліва сачыць за гаспадыняй.

«Можна пакінуць як ёсьць, — здымаючы гарачы рондаль, кажа Юля, — а можна ўзяць трошкі воцату, ён вызваляе сыроватку ад бялку, і даць трошкі пастаяць. Цяпер зьбіраем і здымаем сыр — зь пяці літраў сыроваткі атрымаецца сто грамаў рыкоты».

Яе трэба зьесьці цягам чатырох дзён альбо замарозіць. Рыкота добрая на дэсэрт — з джэмам, мёдам ці ягадамі. Рыкоты заўсёды няшмат. Яе любяць і разьбіраюць — і казіную з асаблівым смакам, і каровіну.

Пад нагамі круціцца бультэр’ер Тыгра, таксама вялікі дэгустатар і знаўца элітных сыроў.

«Мы варым рыкоту, а што засталося — аддаём парсючкам і птушкам»

На хутары прытрымліваюцца палітыкі — менш выкідаць.

«Мы варым рыкоту, а што засталося — аддаём парсючкам і птушкам», — Лёша запрашае разам завезьці абед Патрыку, Прыгажуні Лурдас і Бомбе, якая празь некалькі месяцаў мае нарадзіць.

На ўскрайку хутара пад клянамі жывуць венгерскія мангаліцы, якія прыехалі з Гародні, — элітная хамонная парода сьвіней, самая дарагая на беларускім рынку.

«Гэта мясная парода, сала ў ёй няшмат, — кажа Лёша, вялікі мясны гурман, які любіць пагаварыць пра клясыку стэйка, спэцыі і ступені прасмажваньня. — Мяса мангаліц ідзе на хамон, мэдальёны і адбіўныя. Праўда, тут такое мяса не ацэняць».

Сьвінкі — вялікія аматары сыроваткі і жалудоў, ад якіх хамон набывае асаблівы смак.

Парсючкі растуць на адкрытым паветры — дзякуючы поўсьці ім ня страшныя нават зімовыя маразы.

«У першыя «мінус» 20 мы хваляваліся і заганялі іх у хлеў. Але яны ламалі дзьверы і беглі на волю», — узгадвае гаспадар.

Іншым аматарам сыроваткі, качкам і курам, якіх трымаюць дзеля яек, на волі жывецца ня так бясьпечна — драпежны ястраб ужо скараціў тутэйшую гаспадарку на восем птушак.

Шкарпэткі з авечай воўны

На хутары жывуць 10 дарослых авечак, галяндзкі баран Тор, які заўсёды пасецца асобна ад статку, рэшта — маладняк, які цяжка падлічыць.

«Пікарына рамана — вядомы авечы сыр, — заўважае Лёша, як толькі мы падыходзім да авечак. — Правільную пасту карбанара робяць менавіта зь ім».

Зімою Юля зь Лёшам спрабавалі даіць авечак і рабіць свой аналяг італьянскага сыру, але часова вырашылі адмовіцца ад экспэрымэнтаў з авечым малаком і засяродзіцца на мясе.

Лёша ведае, як правільна выразаць лімфатычныя вузлы, каб пазбавіць авечае мяса спэцыфічнага паху, як прыгатаваць духмяны плоў з бараніны і віртуозна замарынаваць мяса на турэцкі ці эўрапейскі манер. Стрыжэ авечак Юля сама, а воўну аддае знаёмай на пражу, тая вяжа на хутар цёплыя шкарпэткі, якія асабліва дарэчы зімою і ўвосень.

Цяглавы беларускі Дукат і верхавая Тактыка з латыскай крывёю — бадай што адзіныя жывёлы, якія не задзейнічаныя ў гаспадарцы і напоўніцу цешацца воляй і пагоркамі, якія гэтым мясьцінам шчодра пакінуў ледавік. Іх набылі, каб езьдзіць конна па маляўнічых ваколіцах. Але часу гаспадарам катастрафічна нестае, і коні пакуль не аб’ежджаныя.

Удзень яны хаваюцца ад аваднёў у загоне, а ўначы самі пасьвяцца на лузе, час ад часу наведваючыся за два палі да суседзкага каня. На гэты выпадак у Юлі і Лёшы ёсьць мэтыс алабая Місіс Марпл, маці адзінаццаці шчанюкоў.

«Сваю мянушку яна апраўдала напоўніцу, — сьмяецца Юля. — За тры кілямэтры па сьлядах знаходзіла і коней, і авечак, і кароўку».

Дарэчы, хату сьцеражэ чорны прыгажун Баскервіль.

Мары пра конную вандроўку па сваім Букавэлі

Праўда, гаспадары цяпер рэдка зьяжджаюць надоўга — няма на каго пакінуць вялікую гаспадарку.

«Альбо едзе нехта адзін, альбо падарожжа доўжыцца ня больш за дзень», — кажа Лёша.

У асноўным езьдзяць па Беларусі і блізкім замежжы — у пошуках натхненьня, каштоўных парод і рыштунку. Так, у суседнім Даўгаўпілсе значна таньнейшы аліўкавы алей, у які Юля кладзе кавалачкі казінага сыру. І ў продажы ёсьць папяровыя пакункі — Юля і Лёша на шляху да поўнай адмовы ад плястыку і пакуюць сыры ў фольгу і паперу.

А пакуль гаспадары на радасьць сябрам кулінарна экспэрымэнтуюць, гадуюць жывёлу, ходзяць у грыбы, мэдытуюць і думаюць, як неўзабаве паедуць конна па сваім Букавэлі — менавіта гэты ўкраінскі курорт нагадвае панарама, што адкрываецца з бліжэйшага пагорка.

Радыё «Свабода»

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню 3
У Беларусі ўпершыню з'явілася Pepsi Lime 1
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
87 2
Вета / Адказаць
11.08.2018 / 10:35
Адна з лепшых навін. Дзякуй
20 1
Рыал ток / Адказаць
11.08.2018 / 10:45
Кёр-дэ-Шэў — сэрца казы ў перакладзе.
4 26
В совке, как в совке. / Адказаць
11.08.2018 / 10:52
Конформизм?
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 31 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Расійскае МЗС назвала паведамленні пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932-1933 гадах антырасійскай правакацыяй 4
За наезд на абаронцу Курапатаў кіроўцу пагражае крымінальная справа — адміністрацыйны пратакол скасавалі 1
Казахстан дэрусіфікаваў свае грошы 7
Лукашэнка пашырыў Наваполацк
Беларускай шыльдай на чыгуначным вакзале ў Мінску не абмяжуюцца. Па-беларуску зробяць і іншыя надпісы 8
На венесуэльска-бразільскай мяжы пачаліся сутыкненні — загінула жанчына 2

Расія прапаноўвала італьянскаму віцэ-прэм'еру 3 мільёны еўра на выбары 1
З Оршы хочуць зрабіць узорны «зялёны горад» 1
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 4
Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню 3

У Беларусі ўпершыню з'явілася Pepsi Lime 1
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 17
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Спорт
Адкрыты ліст футбалісту Палякову: Дзяніс, не трэба ставіць Радзіме нагу на шыю 17
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 27
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Здарэнні
У Брэсце дзіця ўпусціла з балкона «чупа-чупс» на аўтамабіль. Лабавое шкло трэснула ФОТА 5
Мінчанка ў дэкрэце вывозіла дзяўчат за мяжу для заняцця прастытуцыяй

Гомельскія памежнікі затрымалі двух нігерыйцаў, якія ў пошуках лепшага жыцця хацелі незаконна трапіць ва Украіну
Гамяльчук даў прытулак нелегальнай мігрантцы з Расіі, а тая напала на яго з нажом 4
Парывісты вецер пашкодзіў навес на мінскім прыпынку ВІДЭА
Дырэктара «Лідсельмаша» ўзялі пад варту 4
У Вілейскім раёне дзядзька зарэзаў пляменніка за тое, што той уключыў нецікавае кіно 5
Браканьер вылавіў дзве сотні рыб і можа заплаціць за гэта 7 тысяч рублёў
Карысная інфа
Пацяплее ўжо ў нядзелю 1
Надвор'е на апошнія выходныя зімы: часовае пахаладанне і паўночны вецер 1
Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер

Сіноптыкі: У наступныя двое сутак пахаладае 1
У Брэсце ўчора было +12,5! Гэта рэкорд 1
Здароўе
Мінздароўя: Інфармацыю пра палавое жыццё школьніц медыкі не павінны перадаваць нікому 3
Медыкі распавялі пра сітуацыю з венерычнымі хваробамі ў Беларусі 1

Грып і ВРІ ў Мінску пайшлі на спад
«Падлеткі могуць адмовіцца ад гінекалагічнага агляду». Як апраўдваюцца дактары пасля таго, як ім даручылі паведамляць міліцыі пра сэкс 7
«Пачакаю больш прыстойнага кандыдата». Псіхолаг расказвае пра самыя папулярныя прычыны абортаў 4
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 141
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
Каля новай станцыі метро пабудуюць самую вялікую паркоўку Беларусі — на 5000 машын 6
Немцы склалі РЭЙТЫНГ самых надзейных сучасных аўтамабіляў 9
На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 6
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
Эканоміка
Даляр перад выходнымі крыху патаннеў
Шэсць кампаній з беларускай назвай, пра якія варта ведаць 5
Беларусь скасоўвае дамову з кітайскім «Эксімбанкам» на будаўніцтва завода

Паліва зноў даражэе на 1 капейку 2
Даляр знізіўся на капейку
Меркаванні
Шукаем таго ці тую, хто будзе пісаць класныя тэксты ў «Нашу Ніну» — дасылайце рэзюмэ 4
«А мне беларусский язык режет ухо!» — як пасажырка паставіла на месца кіроўцу маршруткі 16
Новая «Наша гісторыя»: загадка Радзівіла, чаму Андропаў не ўратаваў СССР і як прусы захаваліся пад Лідай 11
«Бог даў нам не адседку, а перамогу» 6
Гісторыя
Што не так з «Гісторыяй беларускай дзяржаўнасці»? Колькі заўваг гісторыка 25
Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Лаша Гродзенскага раёна, дзе нарадзіўся бацька беларускай філалогіі ВІДЭА 2
Шэсць валют на адзін горад: чым разлічваліся мінчукі пад нямецкай акупацыяй 1918 года 1
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Культура
Да Дня роднай мовы ў Мінску пакажуць «Форэста Гампа» і «Хронікі Нарніі» па-беларуску 4
Спявак Uzari заспяваў па-беларуску і запусціў акцыю ў падрымку беларускай мовы 6
У Pixar выйшаў кранальны мультфільм пра пітбуля і бяздомнае кацяня ВІДЭА 5
Названыя найлепшыя поп-музыканты года 1
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
На будынку Нацыянальнай бібліятэкі сёння транслююць беларускія словы 
Жы-шы. Да Дня роднай мовы Mark Formelle выпусціў лімітаваную калекцыю рэчаў і пераадзеў у іх супрацоўнікаў Нацыяналкі ФОТЫ
як вам?
3
Навука і тэхналогіі
На ВІДЭА трапіла сустрэча каметы са спіральнай галактыкай
Навукоўцы разабраліся, навошта зебрам палоскі 2
Samsung паказаў новыя смартфоны S10 — у Мінску яны будуць каштаваць да 2599 рублёў 5
Хворай на рак пацыентцы выдалілі язык і аднавілі яго з рукі
асцярожна, жорсткія фота!
Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 22
У Кітаі тэсціруюць «разумныя турмы» 3
У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб 4

Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна 10
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
Расійскае МЗС назвала паведамленні пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932-1933 гадах антырасійскай правакацыяй 4
На венесуэльска-бразільскай мяжы пачаліся сутыкненні — загінула жанчына 2

Расія прапаноўвала італьянскаму віцэ-прэм'еру 3 мільёны еўра на выбары 1
Казахстан дэрусіфікаваў свае грошы 7
Пентагон прыстрашыў Расію стратэгіяй «траянскага каня» 3

Зімбабвэ вырашыла адвязацца ад даляра і ўвесці новую валюту 2
Сталі вядомыя дэталі біяграфіі і маршруты паездак трэцяга атручвальніка Скрыпалёў. Маршруты прымушаюць задумацца 6
ЗША вырашылі пакінуць у Сірыі міратворцаў 1

Расія ўпершыню паказала выпрабаванні «Пасейдона» ВІДЭА
У пратэстах за незалежнасць Каталоніі параненыя дзясяткі чалавек 2

Упершыню ў гісторыі адразу дзве жанчыны выйдуць у адкрыты космас 1
Афіша
Сёння на сядзібе ТБМ — вечар з Віктарам Шалкевічам 1
Доўгачаканая сустрэча з Андрусём Горватам адбудзецца 27 лютага
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Галоўнае
У Брэсце дзіця ўпусціла з балкона «чупа-чупс» на аўтамабіль. Лабавое шкло трэснула ФОТА 5
Расійскае МЗС назвала паведамленні пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932-1933 гадах антырасійскай правакацыяй 4
Гамяльчук даў прытулак нелегальнай мігрантцы з Расіі, а тая напала на яго з нажом 4
Казахстан дэрусіфікаваў свае грошы 7
Шукаем таго ці тую, хто будзе пісаць класныя тэксты ў «Нашу Ніну» — дасылайце рэзюмэ 4
Дырэктара «Лідсельмаша» ўзялі пад варту 4
Лукашэнка распавёў, а каторай гадзіне косіць траву і куды збывае малако са свайго падворка 9
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
«А мне беларусский язык режет ухо!» — як пасажырка паставіла на месца кіроўцу маршруткі 16
Паглядзіце, якую шыкоўную калекцыю нацыянальных строяў пашылі вучаніцы 50-й мінскай гімназіі ФОТАФАКТ 3
Мінабароны пра дыялог свайго прэс-сакратара і журналіста «НН»: З Макаравым праведзена размова 10
Пад Навагрудкам трэцякласніца пералазіла цераз плот, зачапілася заплечнікам і загінула 2
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Рекламное агентство SMG приглашает на работу ведущего бухгалтера Услуги. Офис в центре города.
Грузовое такси 7200
Грузоперевозки 7200
Винтажный подарок! Выжигаю портреты на заказ.
Продаётся отличная двухкомнатная квартира с полным ремонтом
Автоковрики в салон и багажник на любое авто
Продаю дом.Полностью готов к проживанию.С мебелью, д. Малашки.СТ Аистово
Коттедж в 8 км. от Минска
Продается 2-комнатная квартира с ремонтом в центре
Прадам мёд
Фота / Відэа
Парывісты вецер пашкодзіў навес на мінскім прыпынку ВІДЭА
Арсенал выбіў БАТЭ з Лігі Еўропы ВІДЭА 7
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца праўленне веганаў?
Анекдот ад symbal.by
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Самае чытанае
Лукашэнка распавёў, у якім ён вайсковым званні. Вы здзівіцеся 10
Курсантка нечакана спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць 13
Пад Навагрудкам трэцякласніца пералазіла цераз плот, зачапілася заплечнікам і загінула 2
Парашэнка — расійскаму журналісту: Вы — агрэсар, ваш лідар — забойца ВІДЭА 31
Юрый Дудзь: Беларусь, яе мова і дзяўчаты — прыгожыя 13
Самае лайканае
Ультраскладаны ТЭСТ да Дня роднай мовы 14
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 31
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 17
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 21
Гарачыя тэмы
Курсантка нечакана спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць 13
Новая «Наша гісторыя»: загадка Радзівіла, чаму Андропаў не ўратаваў СССР і як прусы захаваліся пад Лідай 11
Юрый Дудзь: Беларусь, яе мова і дзяўчаты — прыгожыя 13
Вольга Барабаншчыкава расказала пра мужа, які жыве ў іншай краіне, бізнэс і сабак. І пра тое, як першы раз стаць мамай у 39 гадоў 4
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 31
Нападнік у Стоўбцах пачаў даваць паказанні 10
Рускамоўны надпіс над уваходам на Чыгуначны вакзал замянілі на беларускамоўны і англамоўны ФОТЫ 36
Памёр марак з легендарнай фатаграфіі «Пацалунак на Таймс-сквер» 4
Музыкант Лабанок на машыне збіў абаронцу Курапатаў Урбановіча. ДАІ забрала правы 25
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Гражданин России
22.02.2019 / 21:25
Вельмі цікава, якое званне і катэгорыю годнасці яму дадуць падча…
вася чэсных
22.02.2019 / 21:22
Защитники Курапат, вас надолго хватит, если будете бросаться под…
Эхо
22.02.2019 / 21:21
АГ, так может в Венесуэлу! Кризисным менеджером. Вот там точно, …
вася чэсных
22.02.2019 / 21:19
Аляксандр comrade, легко! Набирайте в гугле "факельное шествие н…
Усяслаў
22.02.2019 / 21:15
Калі б яна здрадзіла яму з кімсці, яго б прыцягнулі да адказнас…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх