11.08.2018 / 10:53

У Оршы аўтамабіль збіў на пераходзе пенсіянера

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

10 жніўня ў райцэнтры кіроўца 1964 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Кіа», рухаўся па вуліцы Леніна і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на 73-гадовага пенсіянера.

Мужчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру