Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Раніцай 11 жніўня ў аператыўна-дзяжурную часць Цэнтральнага РУУС паступіла паведамленне, што на даху аднаго з будынкаў на вул. Зыбіцкай знаходзіцца дзяўчына і мае намеры з яго скочыць, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі АМАП, якія дзяжурылі непадалёк, неадкладна прыбылі на месца здарэння. Па словах супрацоўнікаў міліцэйскага спецназа, дзяўчына хацела скокнуць з даху з-за канфлікту ў сям'і.

У той час, як два супрацоўнікі АМАП «абхаднымі шляхамі» спрабавалі непрыкметна ўзлезці на дах, трэці знізу адцягваў увагу дзяўчыны.

Як толькі міліцыянтам удалося трапіць на дах, яны пачалі гутарыць з дзяўчынай, змаглі наблізіцца і адвесці яе ад парапета.

Дзяўчына была ўратаваная і перададзеная брыгадзе «хуткай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0