11.08.2018 / 13:42

Беларускамоўную прашыўку на фітнэс-бранзалет Xiaomi Mi Band ужо можна спампаваць 10

Не так даўно НН паведамляла пра тое, што энтузіяст Станіслаў Сілкін зрабіў беларускамоўную прашыўку на фітнэс-бранзалет Xiaomi Mi Band 3. Трэба было, каб тры чалавекі ўхвалілі яе на форуме, прысвечаным Mi Band 3.

Як паведаміў аўтар, гэты этап паспяхова пройдзены, і прашыўку ўжо можна спампаваць на форуме geekdoing.com ды карыстацца.

«Толькі невялічкая рэмарачка: з прычыны таго, што беларуская прашыўка мае найноўшую на гэты момант версію, усталёўваць яе трэба на Mi Band 3 з версіяй 1.3.0.4 (калі версія старэйшая, то трэба абнавіць праграму Mi Fit, астатняе яна зробіць сама)», — адзначае спадар Сілкін. 

Пасля ўсталявання прашыўкі, раіць ён, трэба будзе абнавіць рэсурсы (паслядоўнасць «прашыўка»-«рэсурсы», гэта вельмі важна).

Алгарытм абнаўлення рэсурсаў такі ж самы, як і ў пунктах 7-8 інструкцыі па ўсталяванні прашыўкі, адзінае адрозненне - гэта пашырэнне файла (*.res).

Mi Band — гэта папулярны фітнэс-бранзалет, які дазваляе сачыць за сваім станам.

0
Рыгор / Адказаць
11.08.2018 / 13:52
нехта ўжо карыстаўся? прыстойна выглядае?
8
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
11.08.2018 / 14:20
во як крочиць адрадженьнє!!!
0
Сяргей Яблонскі / Адказаць
11.08.2018 / 15:45
астатнім разам lazy-bones , что такое "малорусский" язык? На нем разговаривают маленькие русские? Маленькие по росту или по возрасту? В Украине есть украинский язык, никаких "малорусских" языков ни разу не замечал.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру