11.11.2008 / 12:54

Клецкі міліцыянт папрасіў прабачэньня ў мясцовага актывіста абноўлена 3

Нагадаем, што 10 лістапада актывіст незарэгістраванага Руху «За Свабоду» Яўген Мікуліч выпадкова сустрэўся на вуліцы з экспэртам‑крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам.

Апошні, па словах мясцовага актывіста Сяргея Панамарова, у грубай і зьняважлівай форме пагражаў сп. Мікулічу, што жыцьцё яго і ягонай сям’і стане невыносным.

Пасьля гэтага актывіст зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абараніць яго і яго сям’ю. Гісторыя атрымала розгалас у Сеціве. Як паведаміў сп. Мікуліч, учора ўвечары яму патэлефанавалі з РУУС і папрасілі дазволу наведацца да яго дахаты. Прыехаў асабіста крыміналіст Сяргей Касьцюкевіч. Па словах Мікуліча, міліцыянт перапрасіў за свае дзеяньні і папрасіў забраць заяву з пракуратуры. Мікулічы адмовіліся гэта зрабіць.

Сёньня Яўгена Мікуліча выклікалі ў клецкую пракуратуру паводле яго ранейшай заявы.

Напрыканцы кастрычніка актывіста прымусілі здаць адбіткі пальцаў, прыгразіўшы пры гэтым штрафам і адміністрацыйным арыштам у выпадку адмовы. Пра ўсе гэтыя факты Яўген паведаміў у сваёй заяве на імя пракурора Клецкага раёна У. Каробка.

У пракуратуры ў сп. Мікуліча спыталі, што ён зьбіраецца рабіць з заявай наконт дзеяньняў міліцыянта Касьцюкевіча. На што той адказаў, што чакае афіцыйнага разгляду сваёй заявы і патрабуе гарантыяў таго, што яго і ягоную сям’ю ня будуць перасьледаваць па палітычных матывах. У выніку заявы Мікуліча аб'ядналі ў адну справу.

СП

0
klv / Адказаць
11.11.2008 / 13:41
Многія міліцыянты настолькі звыкліся з беспакаранасцю за свае супрацьпраўныя дзеянні, што патрэбна нейкім чынам ім даводзіць- так нельга. Можа б Указ які-небудзь напісалі, каб той жа Грышчэнка даведаўся, што ў краіне новыя веянні. А ён сваімі жлобскімі паводзінамі дыскрэдытуе наш нятанны імідж. Сп.Мікуліч, малайчына!
0
bL8dy_R8ts / Адказаць
11.11.2008 / 17:54
Ды трэба каб сустрэўшыся на вуліцы не міліцыянт-калябарант палохаў актывіста, а каб актывіст палохаў міліцыянта. А для гэтага трэба правесьці некалькі паказальных "выступленьняў".
0
123-й / Адказаць
11.11.2008 / 18:10
Нет, кое-что меняется. Теперь при взятии отпечатков стали спрашивать - Согласны ли вы добровольно пройти дактилоскопию, и если нет, то поясните - почему. А вот когда номер сотового телефона спрашивают, то ни о чём подобном не предупреждают. Нет, изменения всё-таки есть. Есть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру