Філосаф, публіцыст і пісьменнік, стваральнік часопіса «Беларуская думка» Уладзімір Вялічка памёр на 75-м годзе жыцця, піша БелТА.

Ён нарадзіўся на Берасцейшчыне, працаваў у брэсцкай газеце «Зара», у 1980-я ўзначальваў часопіс «Коммуніст Белоруссіі», працаваў памочнікам першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава.

Рэдакцыяй «Беларускай думкі» ён кіраваў ад 1991 да 2007 года, пасля чаго рэдакцыя часопіса стала структурным падраздзяленнем УП «БелТА» і яе ўзначаліў Вадзім Гігін.

У апошнія гады Вялічка працаваў у рэдакцыі часопіса «Белая вежа» - органа Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. У 2018 ён скончыў кнігу пра Машэрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0