У 2019 ва Украіне запланаваны выхад першай мастацкай экранізацыі біяграфіі паэта Васіля Стуса. Да выхаду фільма яшчэ доўга, а ўкраінскую медыясупольнасць ужо ахапіў скандал: са стужкі выразалі адну з фінальных сцэн — сцэну суда, у якой фігуруе тагачасны адвакат Стуса, а цяпер — украінскі палітык Віктар Медзвядчук, піша bbc.com.

Васіля Стуса ў фільме іграе акцёр Дмытро Ярашэнка (злева). А ці будзе ў фільме згадвацца яго адвакат Віктар Медзвядчук - невядома.

Васіля Стуса ў фільме іграе акцёр Дмытро Ярашэнка (злева). А ці будзе ў фільме згадвацца яго адвакат Віктар Медзвядчук - невядома.

Васіль Стус — украінскі паэт і дысідэнт. За патрыятызм і абарону ўкраінскай культуры ад саветызацыі ў 1970—80-я ён некалькі разоў трапляў у савецкую турму. Апошні раз быў асуджаны на 10 гадоў у 1980 г., памёр у 1985 у карцары лагера ў Пермскім краі (цяпер РФ).

Набліжаныя да здымак людзі агучваюць розныя версіі знікнення з фільма сцэны, адна з іх — яе выразалі нібыта пасля тэлефоннавання з адміністрацыі Медзведчука.

Віктар Медзвядчук — украінскі палітык, старшыня аб'яднання «Украінскі выбар», якога яшчэ з часоў прэзідэнцтва Кучмы называюць «шэрым кардыналам» украінскай палітыкі і «кумам Уладзіміра Пуціна».

Выпускнік юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Віктар Медзвядчук ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў быў прызначаным дзяржавай адвакатам у працэсах супраць украінскіх паэтаў Васіля Стуса і Юрыя Літвіна.

Прычым сам Васіль Стус, па некаторых сведчаннях, ад адваката Медзведчука адмовіўся, а Юрый Літвін у апошнім слове ў якасьці падсуднага казаў: «Пасіўнасць майго адваката Медзведчука ў абароне абумоўлена не яго прафесійным прафанствам, а тымі ўказаннямі, якія ён атрымаў зверху, і падпарадкаванасцю: ён не смее раскрываць механізму здзейсненай супраць мяне правакацыі».

Дысідэнт Яўген Свярсцюк таксама успамінаў: «Калі Стус сустрэўся з прызначаным яму адвакатам, то адразу адчуў, што Медзвядчук з'яўляецца чалавекам камсамольска-агрэсіўнага тыпу, ён яго не абараняе, не жадае яго разумець і, уласна, не цікавіцца яго справай».

Васіля Стуса абвінавачвалі ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе па ч. 2 артыкула 62 Крымінальнага Кодэкса УССР. У архівах захавалася стэнаграма з пасяджэння суда, у якім адвакат Віктар Медзвядчук кажа, што лічыць «кваліфікацыю яго [Васіля Стуса. — Рэд.] дзеянняў дакладнай».

Савецкая ўлада асудзіла Васіля Стуса да 10 гадоў прымусовых работ і 5 гадоў высылкі.

Сам Віктар Медзвядчук пазней заяўляў, што не збіраецца «апраўдвацца па гэтым пытанні».

«Рашэнне па такіх справах прымалася не ў судзе, а ў партыйных інстанцыях і КДБ. Суд толькі афіцыйна зацвярджаў прысуд», — казаў палітык.

Версій пра тое, чаму ў стужцы пра Васіля Стуса, якую здымае Дзяржкіно Украіны, не будзе сцэны з судом, па меншай меры тры.

Адна з іх сцвярджае, што сцэну прыбралі па просьбе Віктара Медзведчука. Другая - па просьбе сям'і Васіля Стуса. Трэцяя версія кажа, што сцэну выразалі, каб захаваць хранаметраж фільма.

Прычым усе тры версіі агучваюць розныя ўдзельнікі здымачнага працэсу.

Віктар Медзвядчук пакуль скандал ніяк не пракаментаваў.

Абураныя паведамленнямі аб выразання сцэны з адвакатам-Медзведчуком карыстальнікі Facebook пачалі флэшмоб #МедведчукМиНеЗабули.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0