11.08.2018 / 18:44

Меркель заклікала еўрапейскія краіны да кансалідацыі

Еўрапейскі саюз павінен дзейнічаць згуртавана, каб адказваць на сучасныя выклікі. Пра гэта заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам, піша tass.ru.

«Краіны ЕС могуць адказваць на выклікі толькі сумесна», — адзначыла кіраўнік германскага Кабінета міністраў. У гэтым кантэксце яна згадала пытанні клімату, свабоднага гандлю і міграцыі.

«Я рада, што ФРГ і Іспанія прытрымліваюцца агульнага падыходу ў супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, — дадала яна. — Ні адна краіна [ЕС] не можа ўхіляцца ад пошуку рашэння гэтай задачы».

Меркель падкрэсліла, што супольнасць павінна развіваць адносіны з Афрыкай, каб змагацца з патокам бежанцаў. «Мы павінны гаварыць з Афрыкай, а не пра Афрыку», — адзначыла канцлер.

Берлін і Мадрыд заключылі двухбаковую дамову па вяртанні бежанцаў. Гэта пагадненне прадугледжвае, што Іспанія пагодзіцца прымаць назад мігрантаў, якія ўжо былі там зарэгістраваныя, але пасля апынуліся ў Нямеччыне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру