12.08.2018 / 11:43

У Лондане памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Відыядхар Найпал 2

wikimedia.org

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, вядомы пісьменнік Відыядхар Сураджпрасад Найпал памёр за шэсць дзён да свайго 86-годдзя.

Як гаворыцца ў афіцыйнай заяве жонкі пісьменніка, ён памёр у сябе дома ў Лондане ў асяроддзі тых, хто яго любіў.

Найпал нарадзіўся ў Трынідадзе і Табага ў 1932 годзе. У 2001 годзе пісьменніку ўручылі Нобелеўскую прэмію.

У артыкуле, апублікаваным сёння ў The New York Times, Найпал названы «чалавекам, які даследаваў каланіялізм у сваіх бязлітасных кнігах».

Чытайце таксама: Відыядхар Сураджпрасад Найпал. Наша сусьветная цывілізацыя

6
cупакой яму / Адказаць
12.08.2018 / 18:22
I што з таго, што ён нобелеускi лаурэат . Цi унёс ён сапраудны , а не вiртуальны уклад, у чалавечыя адносiны, да людзей . I што, рэальна зрабiу ён, каб не было больш нiколi на зямлi, ганебнай эксплуатацыi чалавека чалавекам , цi толькi даследавау i cмакавау ?
1
Mihal / Адказаць
12.08.2018 / 19:57
cупакой яму, адказ на гэта пытанне у кнігах што ён нппісаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру