12.08.2018 / 12:16

МЗС Расеі: «Тэхнічныя нюансы» перашкаджаюць дамове аб узаемным прызнаньні візаў 5

«Пэўныя складанасьці» ў працы над праектам беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў «абумоўленыя не адсутнасьцю палітычнай волі з таго ці іншага боку, а вялікай колькасьцю тэхнічных нюансаў».

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства замежных спраў Расеі на запыт Радыё Свабода пракамэнтаваць увядзеньне Беларусьсю 30-дзённага бязьвізу для замежнікаў.

«Трэба мець на ўвазе, што рэжымы ўезду ў Расею і Беларусь для грамадзян значнай колькасьці замежных дзяржаў не супадаюць. Расея, да прыкладу, заключыла больш пагадненьняў аб бязьвізавых паездках. Неабходна таксама адпрацаваць парадак інфармацыйнага абмену паміж кампэтэнтнымі ведамствамі нашых краін», — гаворыцца ў адказе МЗС Расеі.

Паводле расейскага МЗС, «вялікай падмогай» у працы над дакумэнтам стала падпісанае ў траўні міжурадавае пагадненьне аб уезьдзе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартовыя мерапрыемствы.

Яно дазволіла замежнікам, якія мелі пашпарт заўзятара, праехаць бязь візы празь Беларусь і расейска-беларускую мяжу на чэмпіянат сьвету па футболе. Расея аналягічна паспрыяе беларускаму боку падчас Другіх Эўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

Паводле расейскага МЗС, праца над праектам пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў ідзе згодна з плянам мерапрыемстваў па фармаваньні адзінай міграцыйнай прасторы, прынятым у чэрвені 2017 году.

Ужо праведзена некалькі раундаў кансультацый, чарговыя расейскі бок разьлічвае правесьці сёлетняй восеньню.

2
рлп / Адказаць
12.08.2018 / 13:19
стену 6м высотой как с хамас
2
Беларус з-за мяжы / Адказаць
12.08.2018 / 14:36
Ну и хорошо, что есть такие техничные нюансы
0
Между протчым / Адказаць
12.08.2018 / 14:48
"Российская страховка - наилучшая защита от киберпанков" (с) День опричника.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру