Дональд Трамп быў прыведзены да прысягі 20 студзеня 2017 года ў будынку амерыканскага Капітолія ў Вашынгтоне. Меланья Трамп трымае ў руках дзве Бібліі: дзіцячую Біблію, якую Трампу падарыла маці, і Біблію Аўраама Лінкальна. Фота: Official White House Facebook page

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп меў намер прынесці прэзідэнцкую прысягу на кнізе пра бізнэс уласнага сачынення. Пра гэта, як піша Лента.ру, паведамляе Slate.

Выданне спасылаецца на кнігу былой супрацоўніцы Белага дома Амаросы Маніголт-Ньюман (Omarosa Manigault Newman). Яна займала пасаду дырэктара па камунікацыях кіраўніцтва Белага дома па сувязях з грамадскімі арганізацыямі і насельніцтвам.

Паводле ўспамінаў Маніголт-Ньюман, перад інаўгурацыяй Трамп захацеў замяніць кнігу, на якой кіраўнік дзяржавы клянецца абараняць інтарэсы сваёй краіны. «Ён спытаў мяне: «Амароса, што ты думаеш, калі я прынясу прысягу на «Мастацтве здзелкі»? — піша былая супрацоўніца апарата. Жанчына перапытала яго, няўжо ён сабраўся замяніць уласнай кнігай Біблію, на што Трамп адказаў станоўча. «Мастацтва здзелкі» — бэстсэлер!» — сказаў ён.

Са слоў аўтара кнігі, такім чынам Трамп планаваў павялічыць продаж сваёй кнігі, а таксама атрымаць артэфакт ў выглядзе «памятнай інаўгурацыйнай копіі». У выніку Трамп скончыў дыялог жартам, але Маніголт-Ньюман ўпэўненая, што насамрэч ён меў намер такое зрабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0