12.08.2018 / 13:54

Забойства бацькі трыма дочкамі ў Маскве было старанна спланаваным 3

Нагадаем, тры родныя сястры — ва ўзросце 17, 18 і 19 гадоў — былі затрыманыя 2 жніўня ў Маскве за забойства свайго бацькі. Паведамлялася, што 52-гадовы Міхаіл Хачатуран ўжываў наркотыкі і ўвесь час пагражаў дочкам расправай. У яго аўтамабілі знайшлі два кілаграмы наркотыкаў і зброю. Фініш гісторыі быў такі: бацька здолеў выбегчы ў пад'езд, аднак ад страты крыві страціў прытомнасць і памёр.

У нядзелю, 12 жніўня, блізкая да следства крыніца паведаміла агенцтву «Інтэрфакс», што забойства было старанна спланаваным, перадае Лента.ру.

Паводле следства, сёстры нанеслі бацьку 35 раненняў, потым дзве з іх тым жа нажом парэзалі сабе рукі, каб прадставіць сітуацыю як самаабарону. Ананімны суразмоўца назваў дзяўчат «няпростымі».

Міхаіл Хачатуран.

Паведамлялася таксама, што медыцынская экспертыза не выявіла доказаў сэксуальнага гвалту Міхаіла Хачатурана над дочкамі. Гэта супярэчыць іх сведчанням.

4
Туш / Адказаць
12.08.2018 / 14:18
Паведамлялася таксама, што медыцынская экспертыза не выявіла доказаў сэксуальнага гвалту Міхаіла Хачатурана над дочкамі. Гэта супярэчыць іх сведчанням.
Медыцынская экспертыза ў Расеі, гэта яшчэ не аўтарытэт. Як ведаем па "Пьянаму хлопчыку", аўтарытэтныя дзядзі могуць круціць-вярцець экспертызай, як захочуць. Справа рэзанансная, а дзядзечка ня просты, увесь "намолены" з галавы да пят. Таму веры той эспертызе асабліва няма. 

https://nn.by/?c=ar&i=214221
25
Centurion / Адказаць
12.08.2018 / 14:59
Толькі чайлд-фрі. Няма дзяцей - няма праблемаў.
1
Бася / Адказаць
13.08.2018 / 08:32
Туш,доказать факт насилия довольно сложно особенно при системном, так это скрыть невозможно но девочки были социально активны и не депрессивными.
 конечно все спланировано, не может быть так,чтобы трое убивали защищаясь: всегда ктото будет разнимать и звать на помощь соседей тех же. пожизненное и им на зоне хана
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру