«Беларусы, годзе вам сваіх жа «паліваць»! — такі водгук з'явіўся на сайце «Нашай Нівы» пад інфармацыяй «На адкрыццё сэканд-хэнда ў Гродне чаргу займалі ажно з вечара ВІДЭА».

«ЗВЫЧАЙНЫЯ людзі, якія ёсць паўсюль. Я нагледзелася на такіх звычайных і ў багатых і ў бедных краінах. Але нідзе, падкрэсліваю, нідзе не сустракала такой грэблівасці да сваіх «сірых» суайчыннікаў з боку тых, хто лічыць, што «варушыць» мазгамі трохі болей, — піша наша чытачка Вета, якая жыве ў Аўстрыі. — Так што адметная рыса беларусаў палягае зусім не ў пошуку «халявы», «дурняка», а ў пыхлівым стаўленні да тых, хто не адпавядае нейкаму суб'ектыўнаму «стандарту». Нацыя «пінскай шляхты» — маўляў, я больш высакародны. Агідная местачковая пыхлівасць, сацыяльныя сеткі і грамадскае жыццё проста перапоўненыя! А вы жадаеце лепшага жыцця. Апошнім часам згадваем пра яўрэяў, са многімі мела прыяцельскія адносіны. Добра ведала іх у побыце. Ну не памятаю, каб яўрэй нехтаваў яўрэем. «Разборкі» здараліся, але зусім на іншай глебе і без прыніжэння чалавечай асобы», — піша нам Вета.

А што думаеце вы? Ці доўга яшчэ будзе справядлівай прыказка «Беларус беларусу беларус»? Абмяркоўвайце ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0