12.08.2018 / 16:32

Беларусы ў Нью-Ёрку пратэставалі супраць затрыманняў мінскіх журналістаў ФОТЫ 9

У суботу беларусы Нью-Ёрка і суседніх штатаў Пенсільванія і Нью-Джэрсі сабраліся на Юніан-Сквэр у Нью-Ёрку, каб выказаць сваю падтрымку беларускім незалежным журналістам, пацярпелым ад ператрусаў і затрыманняў на мінулым тыдні. Акцыя з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ў цэнтры Нью-Ёрка прыцягнула да сябе ўвагу: мінакі прыпыняліся, каб пачытаць плакаты і разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца.

На заканчэнне мітынгу прысутныя праспявалі беларускі гімн ''Магутны Божа'' на словы Наталлі Арсенневай ды іншыя беларускія патрыятычныя песні ўключна з ''Грай'' Ляпісаў. Мітынг арганізавалі Беларуска-амерыканскае згуртаванне ''Пагоня'' і актывісты групы ў фэйсбуку ''Беларусы ў ЗША. Разам лягчэй''.

7
ВІДЭА / Адказаць
12.08.2018 / 17:01
https://www.youtube.com/watch?v=Qh6ZS4XVhFU
6
Janka / Адказаць
12.08.2018 / 22:50
які гэта дасць вынік? каму гэта адрасавана? што яны чакаюць ад сваёй акцыі?
5
Охтас / Адказаць
13.08.2018 / 08:39
Janka, это для самолюбования. Примерно такой же «никакой эффект» будет бросание камнями в море с берегов Канады в знак протеста оккупации Крыма. Это не протесты, а позорище.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру