13 лістапада адбудзецца суд над актывістам незарэгістраванага руху "За Свабоду!" Эдвардам Дмухоўскім, краязнаўцам Ігарам Лапехам і актывісткай Надзей Крапівінай, якія 16 кастрычніка гэтага году былі затрыманыя за спробу перашкодзіць высяканьню грабаў.
У выніку на Э. Дмухоўскага склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП. У адносінах да І. Лапехі і Н. Крапівінай супрацоўнікі міліцыі склалі па два пратаколы: дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Ім пагражае штраф у буйных памерах, або адміністрацыйны арышт.
Паводле Радыё Рацыя