На базе адпачынку «Валерыя».

На базе адпачынку «Валерыя».

Беларус, які адпачываў на базе «Валерыя» ў Коблеве Мікалаеўскай вобласці ва Украіне, пакончыў з сабой, перарэзаўшы горла кавалкам шкла.

Як распавялі «Нашай Ніве» супрацоўнікі базы адпачынку, 29-гадовы беларус Дзмітрый ўвечары 10 жніўня пачаў паводзіць сябе неадэкватна. Каля 19:00 ён зачыніўся ў аўтамабілі і спрабаваў рэзаць сабе вены.

Сябры сталі яго супакойваць. Ён пагадзіўся выйсці з машыны. Але потым з разбегу разбіў галавой акно дома, схапіў кавалак разбітага шкла і на вачах ва ўсіх разануў ім сабе па горле. Дактары «хуткай дапамогі» канстатавалі смерць.

Як удалося даведацца, цягам апошніх некалькіх дзён беларусы ўвесь час ужывалі спіртныя напоі. А загінулы мог знаходзіцца і пад уздзеяннем наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?