12.08.2018 / 21:26

Лукашэнка павіншаваў нашых лёгкаатлетак з перамогай у марафоне на ЧЕ ў Берліне 8

Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вольгу Мазуронак, Марыну Даманцэвіч, Анастасію Іванову і Ніну Савіных з выдатным выступам у марафоне на чэмпіянаце Еўропы 2018 года, паведамляе БелТА.

Чытайце: Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на ЧЕ ў Берліне, нягледзячы на моцны крывацёк з носу

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць лідару каманды Вользе Мазуронак. «Твая перамога ў асабістым і камандным заліках не толькі важкі спартыўны вынік, але і яркі прыклад самаахвярнасці і мужнасці, якая можа служыць узорам будучым чэмпіёнам», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каманда з гонарам прайшла знемагальнае выпрабаванне на трасе ў Берліне і заваявала камандны кубак, пацвердзіўшы сілу беларускай лёгкаатлетычнай школы. «Вамі ганарыцца краіна!» — падкрэсліў Лукашэнка і пажадаў спартсменкам моцнага здароўя і новых поспехаў.

0
Без комментариев / Адказаць
12.08.2018 / 21:32
Он тоже бегун марафонец ???
И тут примазался.
Катайся, Саша, на суперкомбайне и не трогай того, что не понимаешь.
1
Смотрящий / Адказаць
12.08.2018 / 21:52
И тут примазался     А что хорошего сделал ты?
0
0 / Адказаць
12.08.2018 / 22:06
Трэба было казаць не "Вамі ганарыцца краіна!", а "Табой, табой і табой ганарыцца краіна!"
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру