Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, а таксама старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч возьмуць сёньня ўдзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні 90‑годзьдзя незалежнасьці Польшчы. З гэтай нагоды прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі арганізуе баль. На яго былі запрошаныя прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін (зрэшты, далёка ня ўсе адказалі згодай), агульная колькасьць гасьцей павінна скласьці паўтара тысячы чалавек.

Свой удзел ва ўрачыстасьцях пацьвердзілі прэзыдэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, Вугоршчыны, Грузіі і Харватыі. У Варшаву таксама плянуюць прыехаць канцлерка Германіі і прэм’ер‑міністр Чэхіі.

Аляксандра Лукашэнку на сьвяткаваньне ў польскую сталіцу ніхто не запрашаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?