13.08.2018 / 06:44

Беларускі ў асабістай сустрэчы разыгралі пуцёўку ў асноўную сетку прэстыжнага турніру ў Цынцынаці

Беларускія тэнісісткі Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко сустрэліся ў вырашальным раўндзе кваліфікацыі турніру серыі «Прэм'ер» у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам амаль 2,9 мільёна даляраў, піша Tut.by

У двухсэтавым паядынку Сасновіч перамагла Лапко з лікам 7:6 (7:5), 6:2.

У асноўнай сетцы таксама згуляюць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. У 2013 г. Азаранка стала пераможцай турніру ў Цынцынаці, абыграўшы ў фінале амерыканку Серэну Уільямс.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру