На станцыі Кобрын цягнік насмерць траўмаваў мясцовую жыхарку, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся 11 жніўня. 42-гадовая жанчына спрабавала пералезці пад вагонам дызель-цягніка Лунінец — Брэст. У гэты момант цягнік крануўся.

Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы здарэння. Вядома, што яна працавала начальнікам цэха аднаго з прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0