Жыхарка Дубліна Сюзана Дан аслепла на адно вока праз няправільнае нашэнне лінзаў, піша Dublin Live. Медсястра адчула боль у вачах, пасля чаго звярнулася да медыкаў. Агулам ёй давялося правесці ў бальніцы больш за два тыдні.
Занесены пад лінзу паразіт справакаваў запаленне рагавіцы. Па словах медыкаў, спёка стварыла спрыяльныя ўмовы для іх размнажэння. Медыкі папярэдзілі жанчыну, што ў спёку паразіты пад лінзамі размнажаюцца і могуць нанесці зроку непапраўную шкоду.