13.08.2018 / 12:17

На трасах Мінск — Ашмяны і Мінск — Гродна масава раставяць камеры фотафіксацыі 3

Першы стацыянарны датчык фіксацыі хуткасці на трасе М6 будзе ўсталяваны ў жніўні недалёка ад Гродна — каля пасёлка Берагавы, дзе раней быў пост ДАІ. А далей, па меры здачы ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі ўчасткаў трасы на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, такія датчыкі будуць усталёўвацца ў раёнах наземных пешаходных пераходаў. Яны лічацца аварыйна-небяспечнымі месцамі, але ўсе таксама застаюцца на адным узроўні з хуткаснай аўтамагістраллю.

Як паведаміў «Гродзенскай праўдзе» начальнік абласной Дзяржаўтаінспекцыі Уладзімір Назарко, таксама разглядаецца дзесяць месцаў на міжнароднай аўтамагістралі М7 для ўстаноўкі датчыкаў фіксацыі хуткасці. Працягласць трасы М7 Мінск — Ашмяны — Каменны Лог (мяжа Рэспублікі Літва) па Смаргонскім і Ашмянскім раёнах больш за 60 кіламетраў, і тут таксама вельмі высокая інтэнсіўнасць руху.

Кіроўцы ўжо адчулі эфект шумавых палос, створаных на асабліва небяспечным месцы М6. Зараз пачынаецца ўстаноўка знакаў «Дзікія звяры» ў тых месцах, дзе жывёлы часцей за ўсё з'яўляюцца на дарогах. Усяго на гэтай і іншых магістральных трасах будзе ўстаноўлена 48 знакаў, для чаго вызначана 15 участкаў працягласцю 48 кіламетраў.

Як паведамілі ў РУП «Гроднааўтадар», знакі «Дзікія звяры» зробленыя па найноўшых тэхналогіях. На іх павялічана святлодыёднае пакрыццё, нанесеная спецыяльная плёнка, таму такія знакі ў цёмны час сутак бачныя здалёк. Кожны знак мае аўтаномнае сілкаванне ад сонечнай батарэі.

Новыя знакі інфармуюць вадзіцеля аб тым, што, праязджаючы зону іх дзеяння, неабходна быць вельмі ўважлівым, асабліва ў начны час. Як растлумачылі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, кіроўца, які збіў лясных жывёл у зоне дзеяння такіх спецыяльных знакаў, будзе пакрываць кошт нанесенага ўрону.

На ўсім працягу абноўленай магістралі ад Шчучынскага раёна да мяжы з Мінскай вобласцю будзе нанесеная тэрмапластыкавая разметка. Гарантыя яе зносаўстойлівасці — 36 месяцаў, але, як правіла, тэрмін службы тэрмапластыку куды большы. 

2
Стас / Адказаць
13.08.2018 / 12:41
Проблема не в водителях которые живут в городской чете Б а  сельских жителях Б которые по привычке нарушают ПДД!
0
Прохожий / Адказаць
13.08.2018 / 14:08
"знакі «Дзікія звяры» зробленыя па найноўшых тэхналогіях." - а простую сетку ад дзікіх жывёл ставіць уздоўж дарог - не спрабавалі????
https://nn.by/?c=ar&i=214263

0
Иван / Адказаць
02.09.2018 / 12:45
Прохожий, и организовать переходы для животных как в Европе. но проще ж и дешевле знаки расставить и взвалить всю ответственность на водителей 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру