13.08.2018 / 13:48

Лукашэнка — пра міністра Ваўка: У яго выбар адзін — або ў турму, або ў Оршу дапоўнена 65

Воўк стаіць злева ад Лукашэнкі, фота president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў якасць работы мясцовых органаў улады і кіраўніцтва прамысловай галіны па развіцці Аршанскага інструментальнага завода. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, наведваючы гэта прадпрыемства, піша БелТА.

Тое, што пастаўленыя задачы не выконваюцца належным чынам, кіраўнік краіны ўбачыў, яшчэ толькі пад'язджаючы да завода. Ён звярнуў увагу, што нават спробы навесці парадак на тэрыторыі не прынеслі належнага выніку. Усё было зроблена спехам і няякасна.

«Вы не любіце людзей, не любіце вы завод. Калі ўжо робіце тут нейкую паказуху, зрабіце бардзюр, але навошта ў траву класці асфальт. Гэта што, культура? Вось за гэта чыноўнікаў і ненавідзіць часам народ — за вашы бесталковасць і бязладдзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У гэтым жа ключы размова ішла і пасля наведвання прадпрыемства. Лукашэнка застаўся вельмі незадаволены ўбачаным.

«Хутчэй за ўсё, міністра (міністра прамысловасці Віталя Ваўка) сюды накіруем да цябе працаваць. У яго два шляхі, або ў турму, або сюды — публічна пра гэта кажу.

Пакуль двойка з мінусам і да цябе прэтэнзій мора. Ніколі не займайся ашуканствам. Ты — малады кіраўнік. Ты тут галоўны. Не дай бог, я перад новым годам прыеду, і маё вока ўчэпіцца дзесьці за нешта. Ты ведаеш, што будзе», — папярэдзіў кіраўнік краіны, звяртаючыся да дырэктара завода Уладзіслава Бардзюкова.

***

У эфіры тэлеканала «Беларусь-1» прагучала фраза Аляксандра Лукашэнкі, накіраваная да міністра Ваўка: «З заўтрашняга дня сюды [у Оршу — «НН»]. На якую пасаду, вызначым».

0
гердзень / Адказаць
13.08.2018 / 13:54
пасажу... пасажу... пасажу!!
0
меркаванне / Адказаць
13.08.2018 / 14:00
В ігнор.
0
АТК / Адказаць
13.08.2018 / 14:01
Цікава колькі ў гэтым годзе бульбы зьбярэ? 65 тон? 165 тон? Вось дзе паказуха, а начальнічкі ад цябе вучацца.
Паказаць усе каментары/ 65 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру