Грамадства55

Юрыст: Прэзумпцыя невінаватасці журналістак у справе «БелТА» была парушаная, але падаць у суд на СК не ўдасца

У «справе БелТА» сярод іншых абставін прыцягвала ўвагу тое, што Следчы камітэт апублікаваў імёны падазраваных і назвы кампаній, дзе яны працуюць, яшчэ да таго, як скончыліся вобшукі. А допыты і не пачыналіся.

З пытаннем, чаму так адбылося, учора апублікавала ліст і адна з рэдактарак TUT.by Ганна Калтыгіна:

«Пра тое, што з'яўляюся падазраванай, а акрамя таго — затрыманая, я даведалася з вашага рэлізу. Яго вы выпусцілі ў раёне 9:20 (у гэты час з'явіўся прэс-рэліз пра затрыманне Марыны Золатавай, Ганны Калтыгінай і Таццяны Каравянковай — Рэд.). У Марыны Золатавай і Тані Каравянковай яшчэ ішоў ператрус. Мяне яшчэ нават не дапыталі. Нікому з нас не было абвешчана пра падазрэнні, а пра тое, што мы затрыманыя, даведаліся і зусім пасля абеду».

Звычайна следства імкнецца не называць імёны падазраваных да высвятлення абставін, каб не пашкодзіць рэпутацыі чалавека (ці месца, дзе ён працуе), але ў гэтым выпадку журналісткі сталі дзіўным выключэннем з правіл.

Мы спыталі ў юрыста Паўла Сапелкі, ці могуць яны падаць у суд на Следчы камітэт за тое, што быў парушаны прынцып прэзумпцыі невінаватасці.

Павел Сапелка, фота: www.facebook.com.

«Безумоўна, прэс-рэліз Следчага камітэта парушыў прынцып прэзумпцыі невінаватасці. Але там было сказана, што журналісткі падазраюцца ў здзяйсненні злачынства. Трэба разумець, што падазрэнне не раўняецца таму, што злачынства здзейснілі.

За такую фармулёўку не падасі ў суд. У нас у суд можна падаваць не проста па факце, што яны сказалі ці напісалі нешта, што вам не спадабалася.

Чалавек мае права абараняць у судовым парадку свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, але яны абараняюцца ў тым выпадку, калі агалошваюцца звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці і адначасова знеслаўляюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Распаўсюджаныя дадзеныя (што канкрэтныя журналісткі з’яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе), у прынцыпе, адпавядаюць рэчаіснасці. Таму браць другую частку за падставу звяртацца ў суд амаль бессэнсоўна — у пазове будзе адмоўлена. Акрамя таго, такая справа не будзе разглядацца судом у грамадзянскім судаводстве: хутчэй за ўсё, яе спыняць да вырашэння крымінальнай справы (ці спыненне справы, ці апраўданне, ці вынясенне прысуду).

Скажу яшчэ непрыемнае. Думаю, журналісты, што трапілі ў падобную сітуацыю цяпер, у будучыні з павагай будуць ставіцца да іншых падазраваных, зразумеюць каштоўнасць прэзумпцыі невінаватасці. Я неяк чытаў на гэтую тэму курс і прасіў журналістаў: «Паважаныя, не называйце імёнаў людзей, іх месца працы да таго, як прысуд не ўступіць у сілу. Бо такім чынам вы забіваеце рэпутацыю чалавека і, будучы трэцяй уладай, рыхтуеце яму больш жорсткі прысуд. Згадайце справу раварыста з бітай: прэса і грамадства асудзілі яго раней, чым гэта зрабіў суд. І пасля суду ўжо прыйшлося лічыцца з грамадскім меркаваннем, — пракаментаваў «НН» Павел Сапелка.

«Галоўная выснова з гэтай справы — гэта тое, што многія дзеянні, працэсуальныя рашэнні і меры былі яўна не сувымерныя цяжкасці злачынства і ўвогуле самому злачынству, якое расследуецца», — дадаў ён.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць