Ноччу 14 жніўня месцамі, днём пераважна па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу і раніцай +11.. + 18°С, у другой палове дня — +24.. + 29°С, на поўдні да +30.. + 32 ° С.
У сераду Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы.
Ноччу +15.. + 20°С, максімальная днём +22.. + 28°С, па крайнім паўднёвым усходзе +29.. + 32°С.
16 жніўня, у чацвер, чакаецца паступленне няўстойлівых свежых паветраных мас з поўначы Балтыкі. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу +11.. + 17 ° С, максімальная днём +19.. + 26°С.