Калаж: Dailystorm.
Дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская выйшла замуж за кіраўніка апарата ўпаўнаважанага па правах чалавека Івана Салаўёва. Шлюб адбыўся ў мінулыя выходныя ў Крыме. Пра гэта паведамляе Daily Storm.
Са спасылкай на аповед гасцей выданне піша, што «вяселле было сціплае, але з густам». На цырымоніі былі калегі Паклонскай па ніжняй палаце расійскага парламента, сваякі, калегі з сілавых структур.
У каментары Daily Storm Наталля Паклонская не абвергла і не пацвердзіла інфармацыю аб сваім замужжы. «Пакуль не гатовая каментаваць асабістае жыццё», — сказала яна.
У чэрвені мінулага года Паклонская паведаміла, што рассталася з мужчынам, якога раней называла сваім мужам. Паводле яе слоў, яна прадстаўлялася замужняй, каб пазбегнуць прыставання.