PxHere, com

PxHere, com

У пятніцу, 10 жніўня, у рэанімацыі Светлагорскай раённай бальніцы раптоўна памёр 15-гадовы школьнік. Яго даставілі з суседняга райцэнтра Акцябрскі, дзе ён вучыўся ў мясцовай гімназіі.

Як стала вядома Progomel.by, гэтым летам школьнік ляжаў у гомельскай бальніцы. Выпісаны быў з дыягназам, што тычыцца неўралогіі.

У сераду, 8 жніўня, яму стала дрэнна. Сталі дранцвець канечнасці. Яго прывезлі спачатку ў Акцябрскую бальніцу. Дактары пасля абследавання прынялі рашэнне транспартаваць яго ў Светлагорск, дзе мелася неабходнае медыцынскае абсталяванне.

У ноч на 10 жніўня ў стане сярэдняй ступені цяжкасці школьнік паступіў у дзіцячае аддзяленне Светлагорскай раённай бальніцы. Праз сем-восем гадзін яму стала горш. Нягледзячы на намаганні дактароў і праведзеныя аперацыі, ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0