Чэнь Шуйбянь, фота AP

Экс‑прэзыдэнт Чэнь Шуйбянь затрыманы ў аўторак.

Яго абвінавачваюць у адмываньні грошай, а таксама нямэтавым выкарыстаньні спэцыяльнага прэзыдэнцкага фонду цягам васьмі гадоў знаходжаньня на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

Былому прэзыдэнту закідаюць растрату 480 тыс. даляраў.

Сам ён адмаўляе сваю віну і вінаваціць новую дзяржаўную адміністрацыю ў тым, што яна перасьледуе яго, каб спадабацца Пэкіну.

Чэнь Шуйбянь — яго паўнамоцтвы скончыліся ў гэтым траўні — зьяўляецца апантаным прыхільнікам незалежнасьці Тайваню. Яго погляды выклікаюць незадавальненьне кітайскага кіраўніцтва.

Допыт былога кіраўніка Тайваню доўжыўся шэсьць гадзін, пасьля чаго яго вывелі ў кайданках і некуды павезьлі.

Перад тым як сесьці ў машыну, Чэнь Шуйбянь прыкрычаў, што лічыць справу палітычнай.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0