Апеляцыйны суд Ерэвана прыняў рашэнне аб вызваленні экс-прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе Armenpress са спасылкай на адваката былога кіраўніка дзяржавы Рубена Саакяна.

Паводле яго слоў, экс-прэзідэнт карыстаецца канстытуцыйнай недатыкальнасцю і не можа знаходзіцца пад пераследам. Саакян дадаў, што Качаран ужо з'ехаў дадому.

Качаран, які займаў пасаду прэзідэнта Арменіі з сакавіка 1998 па красавік 2008 года, быў арыштаваны ў канцы ліпеня. 26 ліпеня стала вядома, што ў рамках справы аб падзеях 1 — 2 сакавіка 2008 году яму прад'явілі абвінавачванне ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу (ч.1 арт.300.1 КК Арменіі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?