13.08.2018 / 16:49

Беларуса, які ваюе за Украіну, параніла пад Данецкам. Ён можа застацца без вока 49

Аляксандр Малчанаў служыць ва Украіне ў складзе 72-й механізаванай брыгады.

12 жніўня Малчанаў атрымаў раненне — аскепак 5 на 7 міліметраў прайшоў яму праз вока. Здарылася ўсё на Светладарскай дузе, у Данецкай вобласці.

«Учора атакавалі пазіцыю, камандзірам якой я з’яўляўся. Бой ішоў некалькі гадзін. Каб наладзіць сувязь, я падняўся на месца, якое прастрэлівалася. Адчуў удар, — распавёў «Нашай Ніве» Малчанаў. — Верталётам мяне даставілі ў Днепр. Цяпер чакаю аперацыю. Дактары робяць усё магчымае, але ці захаваюць вока, пакуль невядома. Спадзяюся, хутка я вярнуся на фронт».

Аляксандр Малчанаў у 2011 годзе быў асуджаны на 3 гады калоніі за ўдзел у Плошчы-2010, але праз некалькі месяцаў выйшаў на волю праз загад Лукашэнкі. Сам Малчанаў прашэнне аб памілаванні не пісаў.

Вясной 2012 года Малчанава асудзілі на 1,5 года калоніі за крадзеж металалому з тэрыторыі завода цяжкіх штамповак у Жодзіне.

Неўзабаве пасля пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне Малчанаў вырашыў з’ехаць з Беларусі і падтрымаць украінскую армію. Ён далучыўся да АТА і ўдзельнічае ў баявых дзеяннях.

УШ

29
з вялікай павагай / Адказаць
13.08.2018 / 17:00
Выздараўлівай, Аляксандр!
96
Сенатор Макей / Адказаць
13.08.2018 / 19:14
1,5 года колонии за вынос металлолома с территории Кузнечного завода тяжелых штамповок в Жодино?

Извините, но это банальная уголовка.
23
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
13.08.2018 / 20:12
Сенатор Макей, а вы упэўняны што ен металалом выносіў,ці мо за руку злавілі.Аляксандру хучэйшага выздараўлення і вяртання ў шэрагі абаронцаў Украіны ад акупантаў.
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру