13.08.2018 / 17:10

«Разбітае Сэрца Пацана» збірае сродкі на выпуск новага альбома, які паўстаў на глебе касмічнага кахання 1

РСП збірае грошы на звядзенне новага альбома»Карняплоды любві». Гэтая пласцінка пра свядомае каханне галоўнага героя з прыправай «фірмовага стылю» гурта. Новы альбом будзе складацца з 10 песен. Некалькі трэкаў РСП ужо гралі на канцэртах, а «Смузі-мафіны», які прапітаны сэксам і каханнем, быў прэзентаваны ў красавіку.

Прэзентацыя новага альбома адбудзецца 4 кастрычніка ў клубе «Бруге» (Партызанскі 6а), адзіночныя, парныя квіткі і іншыя прыемныя падарункі шукай у лотах (напрыклад, занятак па акторскаму майстэрству ад Пашы Гарадніцкага ці любімая кніга Дзяніса Тарасенкі)

У 2015 годзе гурт паспяхова сабраў грошы на альбом «Пасрэдствам срэдств», і цяпер вырашыў яшчэ раз звярнуцца да народнай дапамогі, бо і да гэтага часу застаецца цяжкім пытанне звядзення, аплаты паслуг гукарэжысера. Зараз мы звяртаемся да паслугаў Алега Даманьчука, які працаваў з гуртамі Петля Пристрастия, Серебряная свадьба, TonqiXod і інш.

Падтрымаць гурт можна тут.

0
Кацярына / Адказаць
13.08.2018 / 18:15
Абажаю гэтых хлапцоў!
Нужна скінуцца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру