13.08.2018 / 17:18

Насупраць ЦУМа здарылася сур'ёзная аварыя з пацярпелымі ВІДЭА 6

На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся два легкавікі і маршрутнае таксі, паведамляе Tut.by.

Фота: МНС.

Аварыя здарылася ўдзень 13 жніўня насупраць ЦУМа. Відавочцы паведамляюць, што адбылося сутыкненне Toyota Camry, Nissan X-Trail і маршрутнага таксі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным з легкавікоў пацярпелі два чалавекі.

Фота: МНС.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

БелТА паведамляе, што на месцы працуюць 3 брыгады хуткай дапамогі.

У аварыі пацярпелі чатыры чалавекі. Тром спатрэбілася шпіталізацыя.

2
Сяржук / Адказаць
13.08.2018 / 17:36
Сколько раз видел, что маршрутки там вылетают наперерез основному потоку! Причем поворачивают налево со второго левого ряда. Обнаглели
2
bane / Адказаць
13.08.2018 / 17:55
ці мажліва верыць "БелТа" ?
1
Пятро Касьнерык / Адказаць
13.08.2018 / 18:46
bane / Адказаць
13.08.2018 / 17:55
ці мажліва верыць "БелТа" ?
++
дастаткова пачакаць 15 хвілін і мажліва!

https://nn.by/?c=ar&i=214287
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру