Сацыяльная сетка «Укантакце» анансавала функцыю поўнай прыватнасці профіляў. Карыстальнікі змогуць закрыць свой акаўнт ад іншых асоб.

На працягу месяца кампанія дадасць магчымасць цалкам закрыць свой профіль ад іншых карыстальнікаў, пакінуўшы яго адкрытым толькі для сяброў. Таксама «Укантакце» прыбярэ адлюстраванне спіса людзей, якія зрабілі рэпост таго ці іншага допісу. Гэтая статыстыка застанецца даступнай толькі аўтару публікацыі.

Сацыяльная сетка матывавала такія дзеянні тым, што ў Расіі стаў больш жорсткім кантроль з боку праваахоўнікаў і шматлікіх інтэрнэт-карыстальнікаў судзяць за лайкі і рэпосты мемаў.

Часцяком дзеянні расійскіх праваахоўных органаў відавочна не адпавядаюць патэнцыйнай пагрозе, а іх рэакцыя на запісы ў каментарах або мемы ў стужцы аказваецца нематывавана жорсткай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0